wd wp Пошук:

Артур Андрэевіч Лясько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Лясько (нар. 25 мая 1984, Баранавічы) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым апынуўся ў «Дынама». У 2008 годзе перайшоў у «Крыўбас», але правёў толькі дзве гульні ў аснове. Сезон 2010 правёў у армянскім «Пюніку», з якім узяў хет-трык — выйграў чэмпіянат, кубак і суперкубак.

У снежні 2010 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У канцы 2012 года пакінуў мінскі клуб і ў лютым 2013 года стаў іграком «Слуцка»[2], дзе стаў асноўным брамнікам.

У жніўні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3][4], дзе стаў чаргавацца на пазіцыі брамніка з Ягорам Хаткевічам. Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Слуцк»[5], які выйшаў у Вышэйшую лігу.

У слуцкім клубе зноў стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2014 правёў 13 «сухіх» матчаў, што стала найлепшым паказчыкам у Вышэйшай лізе пасля брамнікаў каманд-прызёраў. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт са случанамі[6]. Быў асноўным брамнікам «Слуцка», але часам адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні 2016 года выбыў да канца сезона. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы», якая ў выніку адмовілася ад супрацоўніцтва з брамнікам[8]. У сакавіку 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Аднак, згуляў за сталічны клуб толькі ў трох матчах, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду[10].

У ліпені 2017 года далучыўся да «Баранавічаў»[11], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[12].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[13]. Быў асноўным брамнікам каманды. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[14] і неўзабаве далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[15], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2019—2020 гадах часам выхадзіў на поле за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе, чаргаваўся з больш маладымі брамнікамі. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[16], пры гэтым фактычна перайшоў на пасаду гуляючага трэнера, у сезоне 2021 не з’яўляўся на полі, толькі некалькі разоў заставаўся на лаўцы запасных.

З 2022 года засярэдзіўся на трэнерскай працы ў «Энергетыку-БДУ».

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. https://championship.abff.by/players/728
  2. Лесько переходит в «Слуцк»(недаступная спасылка)
  3. Артур Лесько покидает “Слуцк”
  4. «Гомель» подписал контракт с Лесько(недаступная спасылка)
  5. Лесько пореходит в “Слуцк”, Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом
  6. «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
  7. “Слуцк” расстался с Артуром Лесько
  8. Футбол. Виталий Жуковский: готовы заключить контракт с игроком сборной Тринидада и Тобаго, с Лесько не будем сотрудничать
  9. Артур Лесько подписал контракт с минским “Торпедо”
  10. Артур Лесько покинул минское “Торпедо”
  11. Лесько перешел в «Барановичи», Высоцкий отдан в аренду «Нафтану»
  12. ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов Архівавана 18 мая 2022.
  13. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Лидой”
  14. Лесько и Борисенко покидают “Лиду”
  15. Лесько перешел в «Энергетик-БГУ»
  16. Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с “Энергетиком-БГУ”
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных