wd wp Пошук:

Антон Міхайлавіч Валынчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валынчык. Антон Міхайлавіч Валынчык (23 ліпеня 1896, в. Мяльканавічы — 13 лістапада 1985, Гродна) — харавы дырыжор, кампазітар , педагог, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і царкоўнага рэгента. Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам. Пасля войска вярнуўся на радзіму і ў перыяд з 1939 па 1947 гг. працаваў выкладчыкам музыкі і спеваў у рэальным вучылішчы ў Лунінцы, пасля ў Клецкай беларускай гімназіі, потым у Навагрудскай беларускай гімназіі, а таксама ў беларускай настаўніцкай семінарыі ў Слоніме. У 1937 годзе Антон Валынчык завочна скончыў Вышэйшыя музычныя курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім музычным ліцэі. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Слоніме, дзе кіраваў рознымі хорамі.

Пасля вайны быў мастацкім кіраўніком Беларускага міжабласнога ансамбля песні і танца ў Ашмянах. Цудам пазбег рэпрэсій. Доўгі час не меў сталай працы, каб выжыць супрацоўнічаў з хорамі праваслаўных храмаў у Клецку, Навагрудку, Слоніме, Жыровічах і Мінску. У 1956 годзе кампазітар паехаў у Магілёўскую вобласць, дзе ўладкаваўся кіраўніком хору Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Праз год вярнуўся ў Маладзечна, дзе стаў кіраўніком міжабласнога Маладзечанскага ансамбля песні і танца, які ўзначальваў чатыры гады.

У 1961 пераехаў у Гродна. Там ён узначальваў кафедру музыкі і спеваў Гродзенскага педінстытута, адначасова працаваў хормайстрам Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (ад кіраўніцтва якога пасля быў адхілены савецкай наменклатурай) і мастацкім кіраўніком Гродзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. Кансультаваў як хормайстар многія харавыя капэлы Гродзеншчыны. Памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Гродна. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж[1].

Творчасць

Увасабляў у канцэртных праграмах творы І. Баха, Л. Бетховена, П. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, С. Манюшкі, К. Вебера. Апрацоўваў беларускія народныя песні. Пісаў і рыхтаваў для выканання свае песні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў. Практыкаваў у хорах выкананне ў стылі «а капэла»[1].

Зноскі

  1. 1 2 Чыгрын С. Антон Валынчык жыў песняй / Повязь часоў // Новы Час, 24 студзеня 2009

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мяльканавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Клецкай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта