wd wp Пошук:

Карл Марыя фон Вебер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вебер.

Карл Марыя фон Вебер (18 або 19.11.1786, Эйцін — 5 чэрвеня 1826, Лондан) — нямецкі кампазітар , дырыжор, піяніст, музычны пісьменнік. Стваральнік нямецкай рамантычнай оперы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музыканта і тэатральнага антрэпрэнёра. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў падарожжах па гарадах Германіі разам з невялікай тэатральнай трупай бацькі. Вебер не атрымаў ні агульнай, ні музычнай сістэматычнай адукацыі. Урокі музыкі, якія Вебер браў у Г. Фоглера, М. Гайдна і інш, спрыялі развіццю яго выканальніцкіх і творчых здольнасцяў. У 17 гадоў Вебер канцэртаваў як піяніст, быў аўтарам трох опер («Сіла любові і віна», «Нямая лясная дзяўчына», «Петэр Шмоль і яго суседзі»). З 1804 года працаваў дырыжорам оперных тэатраў (Брэслау, Карлсруэ, Штутгарт, Мангейм, Дармштат, Франкфурт, Мюнхен, Берлін). У 1813—1817 гг. узначальваў оперны тэатр у Празе. З 1817 г. да канца жыцця кіраваў нямецкім музычным тэатрам у Дрэздэне.

Дзейнасць Вебера праходзіла ва ўмовах нацыянальнага грамадскага ўздыму, які пачаўся ў Германіі пасля Тыльзіцкага міру (1807). Гэта вызначыла светапогляд, скіраванасць творчасці Вебера, сфармавала яго эстэтычныя погляды. У операх, створаных Веберам у гэтыя гады («Рубецаль», 1805; «Сільван», 1810; «Абу Гасан», 1811), вызначаюцца новыя рысы стылю кампазітара: цікавасць да народна-бытавых і казачных сюжэтаў, сувязь з музычным фальклорам, усходні музычны каларыт і г.д. Значнай вяхой у творчым развіцці Вебера быў 1814 год, калі ў дні святкавання перамогі над Напалеонам у Германіі, у атмасферы ўздыму нацыянальных пачуццяў з’явіліся песні Вебера, прасякнутыя ідэяй вызваленчай барацьбы (на вершы Т. Кернера). Зборнік «Ліра і меч», а таксама героіка-патрыятычная кантата «Бітва і перамога» (1815) на тэкст Вольбрука прынеслі Веберу вядомасць у Германіі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Max Maria von Weber Carl Maria von Weber: The Life of an Artist — 1968. — P. 10.
  3. Max Maria von Weber Carl Maria von Weber: Ein Lebensbild — 1864. — S. 19.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118629662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118629662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118629662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  9. WeChangEd
  10. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  11. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  12. Flögel K. F., Ebeling F. W. Floegels Geschichte des Grotesk-Komischen: bearbeitet, erweitert und bis auf die neueste Zeit fortgeführt von Friedrich W. Ebeling — 5 — L: 1887. — S. 356. — 478, 14 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Памерлі ў Лондане
Оперныя кампазітары
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Выпускнікі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва
Нарадзіліся 18 снежня
Нарадзіліся 18 лістапада
Нарадзіліся ў 1786 годзе
Заснавальнікі нацыянальнага опернага мастацтва
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Рамантычныя кампазітары
Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Памерлі 5 чэрвеня
Памерлі ў 1826 годзе
Пахаваныя ў Дрэздэне
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
Кампазітары паводле алфавіта
Кампазітары Германіі
Кампазітары XIX стагоддзя
Памерлі ад туберкулёзу