wd wp Пошук:

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (народная назва Машынка) — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр. Знаходзіцца ў г. Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

Гісторыя

Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут быў адкрыты 1 верасня 1961 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 10 жніўня 1961 года № 714 і Пастановай Савета Міністраў БССР от 22 жніўня 1961 года № 504.[1]

Загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 198 ад 17 мая 2000, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (МДТУ).

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, подпісаным у г. Магілёве 19 студзеня 2001, загадамі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 3862/518 ад 28.11.2001 і № 2102/206 ад 15.05.2003, і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 371 ад 23.09.2003 універсітэт пераўтвораны ў Дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».

Структура ўніверсітэта

Факультэты[2]:

У складзе факультэтаў працуюць 29 кафедр.

У склад універсітэта таксама ўваходзяць:

Ва ўніверсітэце працуюць навукова-даследчы сектар, праблемныя навукова-даследчыя лабараторыі і навукова-вытворчыя цэнтры.

Перыядычна выдаецца навуковы часопіс «Веснік Беларуска-Расійскага ўніверсітэта» і зборнік навуковых прац, штогод праводзяцца міжнародныя навукова-тэхнічныя канферэнцыі.

Вучэбны працес адбываецца ў сямі вучэбных карпусах.

Сістэма менеджмента якасці

У сакавіку 2010 года Беларуска-Расійскі ўніверсітэт атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з МС ІСО 9001:2008[3].

Падрыхтоўка спецыялістаў

Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі па беларускіх адукацыйных стандартах і 7 спецыяльнасцях па расійскіх адукацыйных стандартах[4], Архітэктурна-будаўнічы каледж вядзе падрыхтоўку па 4[5], а ІПК дазваляе прайсці перападрыхтоўку і атрымаць другую вышейшую адукацыю па 9 спецыяльнасцях.

Колькасць студэнтаў ва ўниверсітэце звыш 7500 чалавек, агульная колькасць навучэнцаў ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ дасягае 12000 чалавек.

У рамках універсітэта развіваецца сістэма непрерыўнага адукацыйнага працеса: ліцэй ― Архітэктурна-будаўнічы каледж ― універсітэт ― інстытут павышення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўляецца праз магістратуру і аспірантуру па 15 навуковых спецыяльнасцях, дзейнічаюць два спецыялізаваныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Рэктары

Гл. таксама

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт універсітэта. Гісторыя Архівавана 17 верасня 2012.
  2. Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. http://rusregister.ru/doc/004.00-105.pdf
  4. Расійская адукацыя. Федеральны партал
  5. Афіцыйны сайт Архітэктурна-будаўнічага каледжа ў складзе ДУВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1961 годзе