wd wp Пошук:

Усевалад Пятровіч Радзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзько. Усевалад Пятровіч Радзько́[1] (нар. 24 студзеня 1937) -вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1972 года займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1976 года загадчыка лабараторыі, з 1987 года намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі акадэміі навук БССР. У 1992—2002 гадах дырэктар, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. Адначасова выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце[3]. З 2005 года прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, фізікі паўправаднікоў, па методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі і інш. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі[2]. Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў[2].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 Члены-карэспандэнты: РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  3. 1 2 Имя в белорусской науке: Редько Всеволод Петрович(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыкладной оптыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак