wd wp Пошук:

Андрэй Волан

Андрэй Волан або Волян[3] (лац.: Andreas Volanus, літ.: Andrius Volanas; ~ май 1530, Польшча — 1610, в. Біюцішкі, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг рэфарматаў-евангелістаў, літаратар, сакратар Мікалая Радзівіла Рудога, каралёў Жыгімонта Аўгуста, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Вазы[3].

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду, сын Яна Волана і Соф’і з Квілецкіх. У 1544—1547 гадах вывучаў дыялектыку, рыторыку і эпісталаграфію(ісп.) бел. ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Одэры, дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі[3].

Каля 1550 года стаў сакратаром Мікалая Радзівіла «Рудога». Дзякуючы падтрымцы Радзівілаў у лістападзе 1550 пачаў навучанне ў Караляўцу. Найвялікшы ўплыў на Волана ў гэты перыяд меў рэктар Альберціны Георг Сабінус(руск.) бел., зяць Філіпа Меланхтана. Вярнуўся з-за мяжы зацятым кальвіністам.

Скончыўшы навучанне, Андрэй Волан пасяліўся ў Літве. Ад Мікалая Радзівіла «Рудога» атрымаў маёнтак Біюцішкі, а ад Жыгімонта Аўгуста — вёскі Чарэшчанету і Гербенету, таксама да смерці дзяржавіў староствы Рудомін і Немеж. У 1569 годзе атрымаў літоўскі індыгенат.

Па заключэнні Люблінскай уніі шматразова быў абіраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай ад Ашмянскага павета[3]. За часам Стэфана Баторыя стаў «ганаровым» каралеўскім сакратаром, часта быў пасярэднікам паміж каралём і шляхецкімі соймікамі, выконваў важныя дыпламатычныя місіі ў Інфлянты, Аўстрыю, Маскоўскую дзяржаву. У 1595 быў у Маскве ў якасці пасла разам з Л. І. Сапегам.

Ад прыбыцця на Літву звязаўся з мясцовым кальвінскім зборам. З часам стаў лідарам віленскіх евангелікаў і «архміністрам» мясцовай грамады, «папам літоўскіх кальвіністаў». Удзельнічаў у некалькіх сінодах літоўскіх кальвіністаў (м. інш. у 1570, 1585, 1599), падчас якіх пераконваў у неабходнасці аб’яднання евангелікаў з лютэранамі альбо праваслаўнымі. У 1590 сінод надаў яму функцыю цэнзара кальвінісцкіх кніг.

Як соймавы пасол і пісьменнік, прымаў дзейны ўдзел ва ўнутраным палітычным жыцці ВКЛ. Барацьба паміж рэлігійнымі партыямі, якая пагражала небяспекай існаванню пратэстанцтву ў Рэчы Паспалітай, улучыла А. Волана ў палеміку з абаронцамі каталіцызму і розных пратэстанцкіх сектаў.

Быў знаёмы з асноўнымі прадстаўнікамі літоўскай Рэфармацыі: Янам Глябовічам, Сымонам Турноўскім, Янам Абрамовічам, Янам Ласіцкім, Станіславам Судроўскім, Андрэем Дудычам, Андрэем Храстоўскім.

Быў жанаты тройчы: з Нямстуўнай гербу «Порай», Аборскай гербу «Абданк» і Жыжэмскай. Меў трох сыноў і некалькі дачок.

Творчасць

Быў аўтарам каля 50 твораў, напісаных пераважна лацінаю: палітыка-прававых трактатаў, прац па этыцы і багаслоўі, пасланняў, пропаведзяў. Частка яго лістоў і прамоваў засталася ў рукапісах.

Абароне пратэстантаў, у прыватнасці Мікалая Радзівіла Рудога, пры двары якога А. Волан жыў побач з некалькімі іншымі вядомымі прапаведнікамі кальвінізму, ад нападкаў Станіслава Аржахоўскага А. Волан прысвяціў твор «Rozmowa polaka z litwinem». Услед за тым ён выпусціў цэлы шэраг палемічных твораў, пераважна па багаслоўскіх пытаннях, і ўдзельнічаў у шматлікіх дыспутах, м. і. з П. Скаргам, А. Пасевіна(руск.) бел., Ф. Соцынам. Ва ўласных працах сцвярджаў пра прысутнасць Хрыста ў Еўхарыстыі, папскі прымат, біблійную экзэгетыку(руск.) бел., боскую сутнасць Хрыста, культ святых і абразоў і пра законнасць цэлібату.

Працы А. Волана друкаваліся ў Вільні, Кракаве, Данцыгу; накіраваныя супраць каталіцызму, асабліва супраць езуітаў (напр. гл.: «Anabaptismus sive speculum fidei et pietatis Anabaptistorum», Вільня, 1586), творы перакладаліся гугенотамі ў Францыі, кальвіністамі ў Германіі і ўключаліся Ватыканам у Індэкс забароненых кніг. А. Волян саўмесна з С. Будным быў ініцыятарам выдання ў Лоску сачынення А. Маджэўскага Фрыча «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай» (1577)[3].

Напісаў ухавальную прамову на смерць Мікалая Радзівіла Рудога (1588), лісты кіеўскаму біскупу Мікалаю Пацу (1565), магістрату Рыгі (1599). Частка яго лістоў і прамоў засталася ў рукапісах.

У сваіх творах часам кранаўся палітычных і сацыяльных тэм, трымаючыся і тут рэфарматарскага пункту гледжання, уласцівага большасці польскіх пратэстантаў таго часу. Адзін з галоўных твораў А. Волана лац.: «De politica hominum societate» («Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе», 1572), у якім разглядаюцца пытанні роўнасці ўсіх саслоўяў, свабоды і справядлівасці. На аснове прац Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона сцвярджаў, што «свабода найбольш пасуе да чалавечай натуры».

Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў[3].

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Памяць

Імя А. Волана нададзена вуліцы ў Старым горадзе Вільнюса.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Swartz A. Andreas Volanus // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 Волан Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120-121. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1530 годзе
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Філосафы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1610 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані