wd wp Пошук:

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Серафімовіч.У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папоў.

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч (сапраўднае прозвішча — Папоў; 7 [19] студзеня 1863, станіца Ніж­не­курмаярская, Вобласць Войска Данскога — 19 студзеня 1949, Масква) — рускі[3] пісьменнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 (19) студзеня 1863 года ў станіцы Ніж­не­курмаярская (цяпер Цымлянскага раёна Растоўскай вобласці). Бацька — данскі казак, быў палкавым скарбнікам, есавулам Войска Донскага. Дзіцячыя гады правёў у Польшчы, дзе служыў яго бацька. У 1873 годзе вярнуўся з сям’ёй на Дон у станіцу Усць-Мядзведзіцкую.

Скончыў Усць-Мядзведзіцкую гімназію (1883). Паступіўшы ў 1883 у Пецярбургскі ўніверсітэт, на фізіка-матэматычны факультэт, Аляксандр Папоў трапіў у асяроддзе рэвалюцыйнага студэнцтва, пазнаёміўся з марксізмам. За ўдзел у рэвалюцыйным руху (разам з А. І. Ульянавым) і ў сувязі з замахам на Аляксандра III А. Папоў быў арыштаваны і высланы ў Архангельскую губерню. Падчас ссылкі напісаў у Пінезе сваё першае апавяданне «На крызе», якое было пад псеўданімам Серафімовіч апублікавана ў газеце «Русские ведомости» ў 1889 годзе. Па сканчэнні высылкі А. Серафімовіч жыў на Доне пад наглядам паліцыі, працягваючы сваю літаратурную дзейнасць.

У 1902 годзе перасяліўся ў Маскву, быў удзельнікам літаратурнай групы «Среда». Пазнаёміўся з М. Горкім, стаў супрацоўнічаць у выдавецтве «Зна­ние».

У час Першай сусветнай вайны быў вайсковым карэспандэнтам газеты «Русские ведомости».

Безумоўна прыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1918 годзе ўзначальваў літаратурны аддзел газеты «Известия». Член РКП(б) з 1918 года.

З лістапада 1926 па жнівень 1929 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Октябрь». Дэлегат XVI з’езда ВКП (б). Адзін з арганізатараў Саюза пісьменнікаў СССР. У 1934 годзе абраны ў склад Прэзідыума кіравання СП СССР.

Памёр 19 студзеня 1949 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (пляцоўка № 1).

Творчасць

Літаратурны дэбют адбыўся ў 1889 годзе[4]. Першая кніга — «Апавяданні і нарысы» (1901). У ранніх творах раскрываў драматызм штодзённай барацьбы чалавека за выжыванне. Серафімовіч дае цвярозы аналіз грамадскіх супярэчнасцей Расіі канца 19 стагоддзя, засноўваючыся на багатым запасе назіранняў з жыцця сялянства, казацтва і іншых пластоў народа[5]. У аповесці «Пяскі» (1908), рамане «Горад у стэпе» (1912) — маральная праблематыка, звязаная з развіццём капіталізму ў горадзе. Раман «Жалезны паток» (1924), у аснове якога гістарычны факт — паход Таманскай арміі ў 1918 годзе це­раз Каўказ­скі хрыбет для ўз’яднання з Чырвонай Ар­міяй, лічыўся класікай сацыялістычнага рэалізму. Аўтар нарысаў пра калектывізацыю (серыя «Па данскіх стэпах», 1931), грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, артыкулаў пра літаратуру.

На беларускую мову яго творы перакладалі С. Іва, П. Місько, С. Хурсік і інш.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Серафимович Александр Серафимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БЭ ў 18 т. Т. !4. С. 344
  4. bigenc.ru
  5. Русские детские писатели XX века. Биобиблиографический словарь. — С. 400.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Данскія казакі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня