wd wp Пошук:

Вобласць Войска Данскога

Вобласць Войска Данскога — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловыму парадку.

З 1786 года афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 18701920 — Вобласцю Войска Данскога. Цэнтр — Чаркаск, з 1806 — Новачаркаск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасля спынення паходу Усевялікае Войска Данское абвясціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўлення легітымнай расійскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалор з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сімвалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і рускіх. Затым увайшлі ў Поўдзень Расіі.

У 1920 годзе скасавана, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўказскі край.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вобласць Войска Данскога
Катэгорыя·Данское казачае войска
Катэгорыя·Гісторыя Данецкай вобласці
Катэгорыя·Вобласці Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Валгаградскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Луганскай вобласці
Катэгорыя·Ваенныя акругі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Краснадарскага края
Катэгорыя·Гісторыя Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Казацтва