wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхнюк. Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (27 верасня 1947, в. Грушчаны, Поразаўскі раён, цяпер Свіслацкі раён — 13 кастрычніка 2004) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Грушчаны Поразаўскага раёна (цяпер Свіслацкі раён) у сялянскай сям’і, рана застаўся без бацькі. З дзяцінства Уладзімір марыў стаць журналістам і свае першыя артыкулы рассылаў у газеты і часопісы. Вучыўся ў Гарнастаевіцкай сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1973 годзе аспірантуру пры ім[1].

З 1973 года выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута, з 1975 — супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1982—1987, 1991). Выкладчык Мінскай ВПШ/Інстытуту паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ (1987—1991). Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (з 1992). Загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ (1997—1998). Прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ (з 1998). Дырэктар Цэнтра дзяржаўнай кадравай палітыкі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).

Навуковая дзейнасць

Даследваў праблемы гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, археаграфіі і архівазнаўства, бібліяграфіі і гісторыі літаратуры Беларусі 1920-1930-х гг. Распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій, масонства ў Беларусі[2].

Абагульніў даваенны перыяд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі. Разам з П. Ц. Петрыкавым выдаў абагульняльную працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой быў дадзены аналіз арганізацыйнага развіцця гістарычнай навукі БССР за 1980-я і падведзеныя вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі[3].

Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячаў К. Езавітава, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, У. Пракулевіча, А. Смоліча, А. Сокал-Кутылоўскага, Б. Тарашкевіча, А. Цвікевіча, пісьменнікаў М. Гарэцкага, А. Гурло, У. Дубоўку, Я. Пушчу. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1-2, 1997-98), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС БССР» (1997)[2].

Зноскі

  1. Михнюк Владимир Николаевич
  2. 1 2 УЛАДЗІМІРУ МІХНЮКУ - 60
  3. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў