wd wp Пошук:

Алтайцы

Алта́йцы (саманазва: алтай-кижи) — цюркскі народ, карэнныя насельнікі паўднёвай Сібіры. Жывуць пераважна ў Рэспубліцы Алтай (72 841 чал. у 2010 г.). Асобныя групы алтайцаў жывуць у Казахстане, Кітаі і Манголіі. У 2009 г. у Беларусі жыло 12 чалавек, якія вызначалі сваю тоеснасць як алтайцы. Агульная колькасць - каля 79 тыс. чалавек.

Паходжанне

Цюркскія плямёны з’явіліся на Алтаі не раней за сярэдзіну 1 тысячагоддзя да н. э. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. - першых стагоддзях н. э. Алтай з’яўляўся месцам рассялення індаіранцаў, заснавальнікаў Пазырыкскай культуры[4], хаця некаторыя даследчыкі лічаць, што яе прадстаўнікі маглі мець змяшаныя рысы.

У IV - V стагоддзе ст. н. э. у складзе азіяцкага саюза гунаў вылучыўся шэраг цюркскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх мігрыравалі на Алтай. У сярэдзіне VI ст. гэтая мясцовасць трапіла ў склад Цюркскага каганата. У пазнейшы перыяд на Алтаі фіксуюцца цюркскія плямёны кімакаў, кыпчакаў, тубо, агузаў і інш. У выніку, да другой паловы 2 тысячагоддзя н. э. на Алтаі склаліся 2 асноўныя групы малых народаў, назвы якіх адлюстроўвалі іх месца рассялення або паходжанне, — паўночныя алтайцы і паўднёвыя алтайцы. Паўночныя алтайцы — тубалары, кумандзінцы, чалканцы (лебедзінцы). Паўднёвыя алтайцы — асабіста алтайцы алтай-кіжы, тэленгіты, тэлеуты, тубалары, тэлесы[5][6]. Яны адрозніваліся па самавызначэнню, культуры, мове і іншым рысам, займаліся качавой жывёлагадоўляй і паляваннем, здабывалі і апрацоўвалі жалеза.

У XVIII ст. значная частка Алтая пачала актыўна асваівацца рускімі перасяленцамі[7]. Пры гэтым цюркі Алтая страцілі частку сваіх тэрыторый і трапілі пад уплыў перасяленцаў. Пачаўся працэс пераходу да аселага ладу жыцця, хрысціянізацыя. Праваслаўныя місіянеры аднымі з першых пачалі вывучэнне алтайскай культуры і стварылі аснову адзінай літаратурнай мовы алтайцаў. У 1868 г. і 1869 г. у Казані былі выдадзены алтайскія азбука, граматыка і слоўнік.

У 1922 г. была створана Айроцкая аўтаномная вобласць у складзе РСФСР1948 г. — Горна-Алтайская аўтаномная вобласць, з 1992 г. — Рэспубліка Алтай). У савецкі час пачалі выдавацца кнігі, з’явіліся сродкі масавай інфармацыі на алтайскай мове. У савецкіх перапісах насельніцтва алтайцы фіксаваліся як адзіны народ[8]. Гэта садзейнічала ўкараненню ідэі еднасці агульнага алтайскага народа. Аднак сярод алтайцаў дзяленне на асобныя этнічныя супольнасці працягвае існаваць да нашых дзён, а атаесамленне сябе з алтайцамі адбываецца ў выпадку проціпастаўлення “рускі” (прышлы) — “алтаец” (карэнны насельнік). У расійскім перапісе 2002 г. тэленгіты, тубалары і чалканцы былі адасоблены ад астатніх алтайцаў і фіксаваліся як самастойныя народы. У выніку колькасць алтайцаў у Расіі фармальна зменшылася (з 69 409 чал. у 1989 г. да 67 239 чал. у 2002 г.). У перапісе 2010 г. розныя этнічныя групы цюркаў Алтая ўжо фіксаваліся як частка адзінага алтайскага этнаса[9].

Культура

Асноўным заняткам алтайцаў здаўна была качавая жывёлагадоўля. У асноўным, трымалі канёў, у XIX ст. распаўсюдзілася гадаванне малочных кароў. Важнымі заняткамі былі паляванне, здабыча і апрацоўка жалеза. Вырабамі з жалеза алтайцы выплочвалі даніну джунгарскім ханам, а потым і расійскай адміністрацыі. Паўночныя алтайцы ўжо да перасялення рускіх займаліся ручным земляробствам, вырошчвалі на лядах сярод лесу жыта, ячмень, лён і г. д. У лесе збіралі мёд, хмель, кедравыя арэхі, ядомае карэнне, ягады і інш. На рэках лавілі рыбу. Распаўсюджаныя хатнія рамёствы — кавальства, ткацтва, пляценне, бондарства, апрацоўка скур. Ужо ў XIX ст. некаторыя алтайцы вялі аселы лад жыцця, займаліся земляробствам, трымалі пчол, свінняў і кароў. Згодна перапісу 1897 г., большасць алтайцаў аддавала перавагу качавой жывёлагадоўлі. Сітуацыя змянілася ў XX ст. пасля калектывізацыі. Жывёлагадоўля набыла сезонны адгонны характар, з’явіліся таварнае вырошчванне хмелю, гародніны, садавіны, кармавых культур.

Зноскі

  1. Всероссийская перепись населения 2010
  2. Altai in Kazakhstan
  3. belstat.gov.by
  4. Пазырыкская культура (эпоха раннего железного века)
  5. ПРОИСХОЖДЕНИЕ АЛТАЙЦЕВ Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Алтайцы. Народы и народности, населяющие Красноярский край Архівавана 9 студзеня 2010.
  7. Освоение Алтайского региона Российским государством в XVIII веке
  8. Народы России. Атлас культур и религий. - Feoria Pub, 2009
  9. Этнический состав населения и владение языками

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Расіі
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Народы Азіі
Катэгорыя·Народы Сібіры