wd wp Пошук:

Полаўцы

По́лаўцы, кыпчакі, куманы † — народ цюркскай групы часоў сярэднявечча. Упершыню ўзгадваюцца ў рускіх летапісах пад 1054 г.

У сяр. 10 ст. перасяліліся з Паўночна-Заходняга Казахстана ў стэпы Паўночнага Прычарнамор’я і Каўказа; у 1115 ст. гэтая тэрыторыя называлася Палавецкай зямлёй. У полаўцаў не склалася адзінай дзяржавы, яны мелі асобныя племянныя аб’яднанні (саюзы) на чале з ханамі, займаліся жывёлагадоўляй, былі цесна звязаныя з Харэзмам, Руссю, Візантыяй, Венгрыяй, Балгарыяй. Полаўцы рабілі набегі на Русь; асобныя рускія князі выкарыстоўвалі іх у міжусобнай барацьбе. У 1103 полаўцы былі пераможаныя Уладзімірам Манамахам, часткова адыйшлі ў Грузію. З 12 ст. ізноў узмацнілі набегі на рускія землі. У час нашэсця манголаў на Усходнюю Еўропу (1223) полаўцы былі разбітыя на Паўночным Каўказе ў бітве на р. Калка. Усходнія полаўцы (кыпчакі) уліліся ў мангольскае войска, асімілявалі адносна малалікіх манголаў і пазней склалі асноўную частку насельніцтва Залатой Арды; пазней увайшлі ў склад народнасцяў татараў, казахаў, башкіраў. Непасрэднымі нашчадкамі полаўцаў лічацца кумыкі, балкарцы, карачаеўцы.

Заходняя група полаўцаў пры нашэсці Батыя адыйшла ў Венгрыю, потым у Балгарыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Зніклыя народы Азіі
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Старажытныя народы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Полаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак