wd wp Пошук:

Алена Канстанцінаўна Стампкоўская

Алена Канстанцінаўна Стампко́ўская[1] (1921 — 26 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці) ў сям’і беларускага селяніна, удзельніка абароны Порт-Артура(руск.) бел. і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы.

У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар’інскай вобласці Узбекскай ССР дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт).

У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Вялікатроіцкага раёна Курскай вобласці (цяпер Шэбекінскага раёна Белгародскай вобласці) батальён трапіў у акружэнне. Алена Стампкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Сувязісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Курскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга