wd wp Пошук:

Алена Васільеўна Глінская

Алена Васільеўна Глінская (руск.: Елена Васильевна Глинская; каля 1508 — 4 красавіка 1538[4], паводле іншых звестак 13.4.1538[5]) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38)[5].

Біяграфія

Паходжанне

Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі Ганны Якшыч(руск.) бел., якая была родам з Сербіі.

Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага цемніка(руск.) бел. Мамая, унукі якога нібыта атрымалі ў надзел гарадок Глінск.

Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.

Шлюб

Васіль III уводзіць у палац нявесту сваю, Алену Глінскую. Карціна Клаўдзія Лебедзева(руск.) бел.

У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з першай жонкай(руск.) бел. з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і Юрыя(руск.) бел.. У 1533 годзе яна заўдавела.

Праўленне

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар I Іаанавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку роднага брата мужа(руск.) бел. і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф’ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.

Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання[6]. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі(руск.) бел.. Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.

У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37[5]. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ[5].

Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы[5].

Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з’яўляецца правядзенне грашовай рэформы(руск.) бел. (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная дзяньга(руск.) бел. вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.

Пры Алене Глінскай была выбудаваная Кітайгародская сцяна(руск.) бел..

Смерць і пахаванне

Памерла ў 1538 годзе, існуе версія аб яе атручанні Шуйскімі[7], што пацвярджаецца апошнімі даследаваннямі[8]. Дадзеныя даследавання яе парэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ядам (ртуць)[9]. Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.

Пахаваная ў Вазнясенскім жаночым манастыры(руск.) бел. ў маскоўскім Крамлі.

Знешнасць

Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай высвяціла яе даліхакефалічны(руск.) бел. тыпаж (характэрны і для прыбалтаў і паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці). Твар княгіні адрозніваўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін паяснічны пазванок(руск.) бел. больш. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасці[10][11].

Кінаўвасабленні

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. С. Середонин Иоанн IV Васильевич Грозный // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 229–271.
  4. Дата смерці паказваецца паводле артыкулу Глинские ў ВСЭ
  5. 1 2 3 4 5 Глинские // Елена Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  6. Елена Глинская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Сігізмунд Герберштэйн. Записки о Московии. (руск.)
  8. Martin, Medieval Russia, 331; Pushkareva, Women in Russian History, 65-67.
  9. Женщины Кремлевских подземелий / АиФ Москва, выпуск 37 (375) от 13 сентября 2000 г. (руск.)
  10. Вокруг Света | Журнал | Олицетворение средних веков (руск.)
  11. Тайны женского некрополя в московском кремле // Российские вести. — № (35) 1885 (10 - 16 октября 2007).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вялікія княгіні маскоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Глінскія
Катэгорыя·Глінскія
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1508 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад атручвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэгенты Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1538 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ва Узнясенскім манастыры Маскоўскага Крамля