wd wp Пошук:

Васіль I Дзмітрыевіч

Васіль I Дзмітрыевіч, выява з царскага тытулярніку, XVIІ стагоддзе

Васіль Дзмітрыевіч (137128 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.

Знешняя палітыка

Працягваў аб’яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 13971398 - Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 14031404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.

Унутраная палітыка

Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.

Вынікі кіравання

Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.

Гл. таксама

Спіс: Маскоўскія князі (1276—1598)

Папярэднік:
Дзмітрый Данскі
Вялікі князь маскоўскі
13401353
Пераемнік:
Васіль II Цёмны
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1371 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Вялікія князі маскоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля
Катэгорыя·Памерлі ў 1425 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве