wd wp Пошук:

Васіль Львовіч Глінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі. Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), падстолі вялікі літоўскі (1503—1508)[1].

Біяграфія

Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, служэбніка князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага.

Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 годзе падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла ў мяцежы супраць цэнтральнай улады[1]. Пасля паразы разам з іншымі мяцежнікамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне Мядынь[1].

Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).

Сям’я

У шлюбе з Ганнай Якшыч(руск.) бел. меў сыноў Юрыя(руск.) бел., Івана і Міхаіла(руск.) бел., а таксама дачку Алену, якая пазней была другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці цара Івана IV.

Зноскі

  1. 1 2 3 Глинские // Василий Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Глінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1465 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1515 годзе
Катэгорыя·Род Глінскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты васілішскія