wd wp Пошук:

Мамай

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мамай (значэнні). Мамай (? — 1380, Кафа, сучасная Феадосія) — беклярбек і цемнік Залатой Арды.

Біяграфія

Пасля забойства ў 1359 годзе хана Бердыбека ханам Кульпам, Мамай абвясціў яму вайну і, паколькі ханам мог быць толькі чынгізід, у 1361 годзе абвясціў ханам свойго вылучэнца Абдулу. Аднак іншыя прэтэндэнты не прызналі ўлады Абдулы. У Залатой Ардзе пачалася вялікая міжусобіца. Мамай кіраваў заходняй часткай (ад Крыма да правага берега Волгі), а часам (1363, 1367—1368, 1372—1373) і сталіцай Залатой Арды — Сараем. У 1370 годзе Абдула памёр, і Мамай абвясціў новага хана-марыянетку 8-гадовага Мухамед Бюлека.

У 1378 годзе Мамай, які дагэтуль страціў большую частку ўладанняў, паслаў мурзу Бегіча для нападу на Разанскую зямлю, але атрад гэты быў пераможаны войскамі вял. кн. маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча ў бітве на рацэ Вожы. Следствам парадэння на Вожы быў вялікі паход Мамая, які завяршыўся Кулікоўскай бітвай. Mамай прымушаны быў збегчы і ў Ардзе сустрэўся са стаўленікам Тамерлана, Тахтамышам, якому быў вымушаны саступіць уладу. Мамай уцек са скарбам і прыхільнікамі ў Кафу, дзе быў забіты.

  1. (unspecified title) Праверана 13 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Феадосіі
Катэгорыя·Чынгізіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кіраўнікі Залатой Арды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1335 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1380 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Чынгізідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных