wd wp Пошук:

Маскоўскі Крэмль

Спаская вежа

Маскоўскі Крэмль (руск.: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Архітэктура Крамля

Выгляд начнога Крамля
Джакома Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамля. 1797. Эрмітаж
Цар-гармата. Маскоўскі Крэмль

Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 14851495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.

Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

Саборы Маскоўскага Крамля

Адміністрацыйныя будынкі і музеі

Плошчы і сады Маскоўскага Крамля

Помнікі

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамля

Вядомыя рамеснікі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Маскоўскі Крэмль
Катэгорыя·Крамлі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі