wd wp Пошук:

Уільям Сомерсет Моэм

Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж16 снежня 1965) — англійскі пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.

Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.

Асобныя яго творы экранізаваныя.

Беларускія пераклады

На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. W. Somerset Maugham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Моэм Уильям Сомерсет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104298324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. Напісанне паводле БелЭн у 18 т.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ніцы
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных