wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Саламаха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саламаха. Уладзімір Пятровіч Салама́ха (нар. 24 красавіка 1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 красавіка 1949 года ў в. Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), працаваў карэктарам у рэдакцыі раённай газеты «Зара» (цяпер — «Кіравец»). У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 гадах працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць» — літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела публіцыстыкі, удзельнічаў у падрыхтоўцы бібліятэчкі «Маладосці». Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 года — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».

Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).

Творчасць

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы У. Саламахі перакладаліся на многія мовы.

Паводле сцэнарыяў У. Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Кнігі

Пад рэдакцыяй

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2003 года № 170
  2. Яна Багданава 6 авторов получили Первую национальную литературную премию(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2021 года № 322 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Нарадзіліся ў 1949 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Беларускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Асобы
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 24 красавіка
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Публіцысты Беларусі
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Пісьменнікі паводле алфавіта