wd wp Пошук:

Акім Міхайлавіч Шаўчэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчэнка.

Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (28 лістапада (11 снежня) 1902, в. Карма, Гомельскага павета, Магілёўскай губерні12 снежня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Скончыўшы ў 15 гадоў мясцовую школу, паступіў вучыцца ў настаўніцкую семінарыю ў Гомелі. Паралельна займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў мастака-акварэліста і графіка Сяргея Іванавіча Грамыкі, выпускніка Кіеўскага мастацкага вучылішча, вучня вядомага ўкраінскага педагога Фёдара Крычэўскага. Увосень 1920 стаў наведваць мастацкую студыю імя Міхаіла Урубеля ў Клубе чыгуначнікаў. Выкладаў там мастак Афанасій Сцяпанавіч Сазонаў, а адным з вучняў быў будучы вядомы беларускі жывапісец Георгій Ніскі. У 1921 годзе паступіў у Гомельскае педагагічнае вучылішча. Усвядоміўшы, што асноўным прызначэннем з’яўляецца выяўленчае мастацтва, з’ехаў вучыцца ў Маскву, у УМАТЭМАЙС, а затым у ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва. Выкладчыкамі яго былі Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг.

З’яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі за баявыя заслугі.

З 1945 года жыў і працаваў у г. Мінску.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947 — 1959). Сярод яго вучняў мастакі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка , Васіль Пятровіч Шаранговіч, Леанід Дударэнка і іншыя[1].

З 1940 сябра Саюза мастакоў БССР.

Творчасць

Плытагоны. 1932

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Быў аўтарам цыкла фігуратыўных палотнаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа, шэрагу партрэтаў сучаснікаў, пейзажаў, нацюрмортаў. Яго твор «Плытагоны», напісаны ў 1932 годзе, быў прызнаны адным з лепшых сярод прадстаўленых у рамках Першай Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 годзе.

Творчая спадчына мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Вядомыя творы

Памяць

«Белпошта», 2002 год

У 2002 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны канверт з партрэтам Акіма Шаўчэнкі на фоне яго твора «Плытагоны» (1932). Мастак канверта - Г. Долбік. Тыраж - 98900 асобнікаў[2].

Зноскі

  1. Барыс Крэпак «Свае ўспаміны напішу Вам у лісце…»/ «Культура і мастацтва»
  2. Беларускія капэрты, 2002 год

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карме (Добрушскі раён)
Катэгорыя·Людзі на паштовых канвертах
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі