Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2009 (англ.: Welsh Open 2009) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 22 лютага 2009 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 18-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £225,500, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які перайграў на свяім шляху да тытула Джымі Уайта (5:1), шатландца Грэма Дота (5:4), Шона Мёрфі ў чвэрцьфінале (5:2), Энтані Хэмілтана ў паўфінальным матчы (6:5) і Джо Свэйла з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (9:5). Такім чынам, 29-гадовы англічанін выйграў свой другі прафесійны (першы амаль за дзесяць гадоў пасля перамогі на Benson and Hedges Championship 1999 года) і першы рэйтынгавы тытул у кар’еры.
Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £35,000 |
Фіналіст | £17,500 |
Паўфіналісты | £8,750 |
Чвэрцьфіналісты | £6,500 |
1/8 фіналу | £4,275 |
1/16 фіналу | £2,750 |
1/24 фіналу | £1,725 |
1/32 фіналу | £1,325 |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000 |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500 |
Агульны прызавы фонд | £225,500 |
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | |
Максімальны брэйк у кваліфікацыі |
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | 5000 |
|
Фіналіст | 4000 |
|
Паўфіналісты | 3200 |
|
Чвэрцьфіналісты | 2500 |
|
1/8 фіналу | 1900 |
|
1/16 фіналу | 1400 |
700 |
1/24 фіналу (квал.) | 1150 |
575 |
1/32 фіналу (квал.) | 900 |
450 |
1/40 фіналу (квал.) | 650 |
325 |
1/48 фіналу (квал.) | 400 |
200 |
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Колін Хамфрыс. Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 22 лютага 2009. | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алістэр Картэр (7) Англія |
9:5 | Джо Свэйл Паўночная Ірландыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Статыстыка ігракоў
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістыя сустрэчы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзённая сесія: 9:81, 90:0 (89), 55:44, 10:103 (60), 16:83, 49:63, 16:66, 70:0 (54) Вячэрняя сесія: 120:0 (116), 141:0 (109), 72:1 (61), 91:16 (91), 73:0 (67), 65:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
116 | Найвышэйшая серыя | 60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Соценныя серыі | 0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7 | Серыі 50+ | 1 |