Адкрыты чэмпіянат Англіі (англ.: English Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2016 годзе ў рамках «Серыі Хатніх Нацый» (англ.: Home Nations Series) і праходзіў у Манчэстэры, пасля чаго быў перанесены ў Барнслі ў 2017 годзе. Адкрыты чэмпіянат Англіі стаў сёмым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £366,000.
Турнір праходзіць на працягу тыдня ў кастрычніку, а ў нядзелю гуляецца фінальны двубой спаборніцтва ў фармаце да дзевяці перамог у фрэймах.
У 2016 годзе першым пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Лян Вэньбо, які ў фінальным матчы перамог Джада Трампа і выйграў першы рэйтынгавы тытул у кар’еры. Праз год пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, перамогшы ў фінале Кайрэна Уілсана і здабыўшы 29-ы рэйтынгавы тытул, што дазволіла яму абысці па гэтым паказчыку Стыва Дэвіса і зраўняцца з Джонам Хігінсам.
Год | Месца | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | Чвэрцьфіналісты | Прызавы фонд | К-ць удзельнікаў |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Манчэстэр, Англія «EventCity» | ![]() | ![]() | 9:6 | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() | Агульны: £366,000 Пераможца: £75,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 | 128 |
2017 | Барнслі, Англія «Метрадром» | ![]() | ![]() | 9:2 | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() ![]() | Агульны: £366,000 Пераможца: £75,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 | 131 |
Гулец | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
ОСалйван Ронй![]() | 1 | 0 | 1 | 2017 | — |
Лян Вэньбо![]() | 1 | 0 | 1 | 2016 | — |
Уйлсан Кайрэн![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2017 |
Трамп Джад![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
![]() | 1 | 1 | 2017 | 2017 |
![]() | 1 | 1 | 2016 | 2016 |
Год | Пераможца | КМ | КФ | 50+ | Л 50+ | 100+ | Л 100+ | АНБ | Ф/50+ | Ф/100+ |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Лян Вэньбо![]() | 125 | 723 | 413 | Лян Вэньбо![]() | 63 | Лян Вэньбо![]() | Беярдэн Альфрэд![]() | 1.75 | 11.48 |
2017 | ОСалйван Ронй![]() | 82 | ОСалйван Ронй![]() | Лян Вэньбо![]() |