wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Індыі (англ.: Indian Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2013 годзе і праходзіў у Нью-Дэлі, пасля чаго ў 2015, 2016 і 2017 гадах розыгрышы турніру праходзілі ў Мумбаі, Хайдарабадзе і Вішакхапатнаме адпаведна. Адкрыты чэмпіянат Індыі стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £323,000.

У 2017 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у сярэдзіне верасня, а ў суботу былі згуляныя паўфінальныя матчы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Індыі ўключае ў сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіць у Англіі да турніру і ў якім прымаюць удзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю трапляюць 64 пераможцы кваліфікацыйных матчаў, да якіх прыядноўваюцца ўладальнікі ўайлдкард. У 2016 годзе два матчы кваліфікацыі (з удзелам дзеючага чэмпіёна і з удзелам адзінага індыйскага прафесіянала) былі перанесены на асноўную арэну і праходзілі ў першы дзень спаборніцтва ў рамках асноўнай стадыі. У 2017 годзе ўладальнікі ўайлдкард адразу патрапілі ў першы кваліфікацыйны раўнд, а матчы з іх удзелам гуляліся ў першы дзень турніру на асноўнай арэне.

У 2013 годзе першым пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які перамог у фінале мясцовага гульца Адыт’ю Мехту. Ён жа выканаў і найвышэйшы брэйк у гісторыі спаборніцтва — 142 балы. У 2015 годзе свой першы рэйтынгавы тытул атрымаў Майкл Уайт, перамогшы ў фінальным паядынку Рыкі Уолдэна. У 2016 годзе таксама першы рэйтынгавы тытул на турніры ў Індыі здабыў шатландзец Энтані Мак-Гіл, перайграўшы ў фінальным паядынку Кайрэна Уілсана, а Марк Кінг паўтарыў найвышэйшую серыю турніру. У 2017 годзе Мак-Гіл стаў першым снукерыстам, які двойчы дайшоў да фіналу турніру, аднак саступіў свайму суайчынніку Джону Хігінсу, які выйграў 29-ы рэйтынгавы тытул у кар’еры, аднаасобна выйшаўшы на другую пазіцыю ў гісторыі па гэтым паказчыку (абышоўшы Стыва Дэвіса і Роні О’Салівана)

Вынікі

ГодМесцаПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыЧвэрцьфіналістыПрызавы фондК-ць удзельнікаў
2013Нью-Дэлі, Індыя
Le Meridien Hotel
Дзін Цзюньхуэй Адыт'я Мехта5:0 Робі Уільямс
Стывен Магуайр
Ніл Робертсан
Панкаж Адвані
Энтані Мак-Гіл
Майкл Уайт
Агульны: £300,000
Пераможца: £50,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 134
Асноўная стадыя: 70
2015Мумбаі, Індыя
Grand Hyatt
Майкл Уайт Рыкі Уолдэн5:0 Цепчая Ун-Ну
Марк Уільямс
Крыс Уэйклін
Марк Дэвіс
Роберт Мілкінс
Джо Пэры
Агульны: £300,000
Пераможца: £50,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 134
Асноўная стадыя: 70
2016Хайдарабад, Індыя
HICC Novotel Hotel
Энтані Мак-Гіл Кайрэн Уілсан5:2 Шон Мёрфі
Найджэл Бонд
Пітэр Эбдан
Акані Сангсермсавад
Стывен Магуайр
Дэвід Лілі
Агульны: £300,000
Пераможца: £50,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 134
Асноўная стадыя: 72
2017Вішакхапатнам, Індыя
Novotel Visakhapatnam Varun Beach
Джон Хігінс Энтані Мак-Гіл5:1 Сюй Сы
Марк Кінг
Дэвід Гілберт
Эліят Слесар
Ліям Хайфілд
Чжан Аньда
Агульны: £323,000
Пераможца: £50,000
Найвышэйшы брэйк: £2,000
Увогуле: 128
Асноўная стадыя: 71

Фіналісты турніру

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Энтані Мак-Гіл11220162017
Джон Хігінс1012017
Майкл Уайт1012015
Дзін Цзюньхуэй1012013
Кайрэн Уілсан0112016
Рыкі Уолдэн0112015
Адыт'я Мехта0112013

Пераможцы паводле краін

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Шатландыя2220162017
Уэльс1120152015
Кітай1120132013

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Індыі

Агульныя вынікі розыгрышай

ГодПераможцаКМКФ50+Л 50+100+Л 100+АНБФ/50+Ф/100+
2013 Дзін Цзюньхуэй62348194 Дзін Цзюньхуэй (23)38 Дзін Цзюньхуэй (5)
Ніл Робертсан (5)
Дзін Цзюньхуэй (142)1.799.16
2015 Майкл Уайт70382197 Майкл Уайт (17)24 Цепчая Ун-Ну (3)
Марк Уільямс (3)
Майкл Уайт (3)
Сцюарт Кэрынгтан (138)1.9415.92
2016 Энтані Мак-Гіл72390180 Энтані Мак-Гіл (15)23 Энтані Хэмілтан (2)
Сяа Гадун (2)
Шон Мёрфі (2)
Марк Кінг (142)2.1716.96
2017 Джон Хігінс14 Шон Мёрфі (3) Чжоу Юэлун (141)

Дасягненні гульцоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў1, Джон Хігінс (2017), Энтані Мак-Гіл (2016), Майкл Уайт (2015), Дзін Цзюньхуэй (2013). Найбольшая колькасць фіналаў2, Энтані Мак-Гіл (2016, 2017). Найбольшая колькасць паўфіналаў2, Энтані Мак-Гіл (2016, 2017). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў3, Энтані Мак-Гіл (2013, 2016, 2017). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу3, Энтані Мак-Гіл (2013, 2016, 2017), Джон Хігінс (2013, 2015, 2017). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу4 (усе розыгрышы), Энтані Мак-Гіл. Найбольшая колькасць удзелаў у асноўнай стадыі турніру4 (усе розыгрышы), Майк Дан, Марк Дэвіс, Энтані Мак-Гіл, Адыт’я Мехта, Гэры Уілсан, Рыкі Уолдэн. Статыстыка ўсіх удзельнікаў адкрытых чэмпіянатаў Індыі

ГулецДэбютНайлепшы вынікАСМВПФВФПФ50+[у 1]100+[у 1]НС[у 1]Ф/50+[у 1]Ф/100+[у 1]ПГ (£)[у 2]
Сцюарт Бінэм20131/8 фіналу (2013, 2016)264266,7%36191752,8%1541192,4912000
Лука Брэсэль20151/16 фіналу (2015)121150%104640%22112553000
Мартын Гоўлд20161/8 фіналу (2016)132166,7%1610662,5%411094166000
Майк Дан20131/8 фіналу (2013)352340%26121446,2%50925,210000
Марк Джойс20131/16 фіналу (2013, 2015)341325%22101245,5%711143,14228000
Джэймі Джонс20131/8 фіналу (2015)363350%38182047,4%80734,7511000
Грэм Дот20151/8 фіналу (2015)242250%22111150%80912,758000
Марк Дэвіс20131/4 фіналу (2015)396366,6%53302356,6%130964,0818000
Раян Дэй20131/32 фіналу (2013, 2015, 2016)33030%1861233,3%411374,5186000
Дамінік Дэйл20131/8 фіналу (2016)242250%1991047,4%40714,758000
Марк Кінг20151/32 фіналу (2015, 2016)22020%124833,3%311424124000
Джэк Лісоўскі20161/32 фіналу (2016)11010%73442,9%20583,52000
Стывен Магуайр20131/2 фіналу (2013)297277,8%55322358,2%2311042,395522500
Энтані Мак-Гіл2013Перамога (2016)31311284,6%71482367,6%2741382,6317,7562000
Шон Мёрфі20161/2 фіналу (2016)154180%30181260%1221092,51513500
Роберт Мілкінс20151/4 фіналу (2015)275271,4%38231560,5%1211403,173815000
Джымі Робертсан20161/32 фіналу (2016)121150%117463,6%30833,672000
Мэцью Сэлт20151/16 фіналу (2015, 2016)242250%22121054,5%421035,5116000
Майкл Уайт2013Перамога (2015)3108280%62372559,7%2451332,5812,459000
Гэры Уілсан20131/8 фіналу (2013, 2016)374357,1%42241857,1%14313531414000
Кайрэн Уілсан2015Фінал (2016)297277,8%54332161,1%1731253,181833000
Марк Уільямс20131/2 фіналу (2015)396366,7%54312357,4%2041272,713,522500
Рыкі Уолдэн2013Фінал (2015)396366,7%48272156,3%1521193,22430000
Марка Фу20131/16 фіналу (2013, 2016)231233,3%157846,7%421373,757,56000
Бары Хокінс20131/8 фіналу (2016)242250%22121054,5%611023,67228000
Пітэр Эбдан20131/4 фіналу (2016)374357,1%42251759,5%7097614000
  1. 1 2 3 4 5 Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры