wd wp Пошук:

Адам Ягоравіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Адам (Адольф) Ягоравіч Багдановіч (20 сакавіка (1 красавіка) 1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. Халопенічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль) — беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец[1].

Сям’я

Адам і Марыя Багдановічы з сынамі
Марыя Ягораўна Багдановіч з пляменнікамі: (злева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы

Нарадзіўся ў Халопенічах у сям’і Юрыя (Ягора) Лук’янавіча Багдановіча і яго жонкі Анэлі, народжанай Асьмак. У маленстве насіў імя Адольф (Адоль, Адолік). Імя Адам ён атрымаў у 16 год, пры аднаўленні дакументаў, бо імя Адольф кансісторыя палічыла непадыходзячым для праваслаўнага хлопчыка. Значны ўдзел у яго выхаванні брала бабка па матычнай лініі, Рузаля Асьмак — варажбітка і таленавітая казачніца, ад якой Багдановіч завучыў многія народныя казкі і на якую пазней часта спасылаўся як на крыніцу сваіх ведаў аб народных павер’ях.

У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут участак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета.

6 (18) сакавіка 1890 у сям’і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — Максім.

З 1892 года А. Багдановіч служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.

У Гродне сям’я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве пасля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе смерці.

Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродна літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 ён быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Маці дзецям замяніла цётка па бацьку Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году.

А. Багдановіч у Ніжнім Ноўгарадзе
Партрэт Адама Багдановіча. Мастак Фёдар Панкоў. Яраслаўскі мастацкі музей.
Адам Ягоравіч Багдановіч з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай

У Ніжнім Ноўгарадзе ў А. Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з М. Горкім, з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных.

А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям’і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентырыі ў чатырохгадовым узросце.

Аляксандра Апанасаўна Мякота
Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы

У 1908 годзе сям’я пераязжае ў Яраслаўль.

Трэцяй жонкай (больш дакладна — яны проста сталі жыць разам) Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман.

Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе

Працоўная дзейнасць

У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына).

У 18851891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля»[1]. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці.

У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка[1]. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 19201931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах.

У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям’і[1], вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў успаміны пра М. Горкага, сына Максіма, Ф. Шаляпіна[1].

Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР[1].

Памяць

У Халопенічах, дзе нарадзіўся, жыў і настаўнічаў Адам Багдановіч, у 1998 годзе ўстаноўлены помнік (скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк, Ю. Казакоў).

Найбольш важныя творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Богданович Адам (Адольф) Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вучоныя паводле алфавіта
Пахаваныя ў Расіі
Постаці Гродна
Памерлі ў Яраслаўлі
Этнографы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў 1940 годзе
Нарадзіліся 1 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 16 красавіка
Постаці Мінска
Нарадзіліся ў 1862 годзе
Асобы
Мемуарысты Расіі
Фалькларысты Беларусі
Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Даследчыкі славянскага паганства
Нарадзіліся ў Халопенічах
Мемуарысты Беларусі
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы