wd wp Пошук:

Гродзенскія губернскія ведамасці

Гродзенскія губернскія ведамасці — урадавая газета Гродзенскай губерні, якая выдавалася з 1838 па 1915. Выданне «губернскіх ведамасцяў(руск.) бел.» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.

Газета складалася з афіцыйнай і неафіцыйнай частак, апошняя з 1891 года насіла характар ​​агульнай газеты. З 1903 па 1906 неафіцыйная частка выпускалася ў форме прыкладання, як асобная газета. У 1915 годзе газета перастала выдавацца з-за Першай сусветнай вайны.

Сярод рэдактараў газеты былі Багаяўленскі, І. Мяркевіч, І. Баброў, К. Ламінскі, Я. Іваноў, князь А. Трубяцкой, С. Гарадзецкі, І. Леановіч, А. Давідовіч, А. Шынкевіч, М. Яноўскі, А. Навумаў, В. Аляб’еў, Г. Калагрываў, Д. Мілюцін, С. Шлікевіч, Л. Саланевіч[1].

У газеце акрамя ведамасцяў пра даведачныя цэны на правіянт, ацяпленне, падзённую плату рабочым, перавозкі, а таксама доказных артыкулаў, абавязковых пастаноў і іншай інфармацыі друкавалася вялікая колькасць матэрыялу на розныя тэмы, у тым ліку даследаванняў, прысвечаных культуры і побыту беларусаў. У «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» друкаваліся такія даследчыкі, як І. Ярашэвіч, І. Прыгароўскі, Ф. Варажбіцкі, М. Дзмітрыеў, Ф. Стаўровіч, М. Доўнар-Запольскі, А. Я. Багдановіч[2].

Зноскі

  1. Черепица В. Из статьи «Да будет услышан на Родине…»
  2. Лисовская Т. «Гродненские губернские ведомости» как этнографический источник. Архівавана 4 сакавіка 2016.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гродзенская губерня
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1915 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Рэгіянальныя ведамасці Расійскай імперыі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1838 годзе