wd wp Пошук:

Рузаля Асьмак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асьмак. Рузаля (Разалія Казіміраўна) Асьмак (каля 1822—1877, Халопенічы) — беларуская казачніца і знахарка. Была важнаю крыніцаю звестак для свайго ўнука, фалькларыста Адама Багдановіча.

Біяграфія

Пра жыццё Рузалі Асьмак вядома галоўным чынам з успамінаў Адама Багдановіча, пра асобныя даты і падзеі захаваліся таксама архіўныя звесткі. Нарадзілася яна каля 1822 ў сям’і халопеніцкіх сялян Казіміра Лісоўскага і Хрысціны з Парэцкіх. Дата вылічваецца прыблізна, зыходзячы з узросту ў інвентары Халопеніч 1844 года.[1]

У маладосці, па словах равеснікаў, яна была бойкаю і прадпрымальнаю; была здароваю, шырокакостнаю, моцнаю дзяўчынаю, так што на пакосе ішла з касою (рэдкасць у Беларусі: там бабы і дзеўкі ідуць з граблямі) і ўступала ў барацьбу з мужчынамі, нярэдка адольваючы іх.[2]

Увосень 1840 яна выйшла замуж за маладога краўца Тамаша Асьмака. У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей:

Пасля ранняй смерці мужа Рузаля ўжо сама зарабляла на жыццё кравецкаю справаю. Памёрла яна падчас доўгай адсутнасці Адама Багдановіча ў Халопенічах, праз гэта дакладная дата яе смерці невядомая.

Казкі

Паводле ўспамінаў Адама Багдановіча, Рузаля Асьмак з выключным умельствам расказвала казкі і паданні, так што яе ахвотна слухалі і дзеці, і дарослыя.

Бабуля цудоўная была расказчыца. Казала роўным і размераным голасам, часам рытмічна і спеўна, часам прыспыняючыся, часам паўтараючыся, часам вар’іруючы ўжо знаёмыя нам палажэнні, што надавала ім хараство навізны. <…> Тут бабуля бралася за легенды, якіх у яе быў ладны запас. Казала яна іх у асаблівым урачытым тоне, з рытмічнаю пабудоваю, якая не ведаю, ці была традыцыйнаю, ці бабулінаю ўласнаю асаблівасцю.[3]

Пачатак казкі «Марка Пякельны» ў выданні Паўла Шэйна.

Праз некалькі год пасля смерці Рузалі Асьмак Адам Багдановіч, на той час вучань Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, пачаў запісваць бабуліны казкі з памяці для фальклорнага збору Паўла Шэйна. У выданні Шэйна яе іменем пазначаныя чатыры тэксты: «Марка Пякельны», «Вялікі грэшнік», «Аддай мне, што ў доме невядома» і адзін з варыянтаў сюжэту «Чаму хлебны колас такі малы». З успамінаў Адама Багдановіча бачна, што многія іншыя яго запісы з Халопенічаў паходзяць з той жа крыніцы, у прыватнасці казкі «Сучкін сын» і «Бог, Юрый і Мікола».[1]

Зробленыя Адамам Багдановічам запісы казак былі першаю беларускаю чытанкаю для яго сына, паэта Максіма Багдановіча.

Зноскі

  1. 1 2 А. Ф. Брыль. Казкі Рузалі Асьмак, запісаныя Адамам Багдановічам: незаўважаная беларуская літаратура XIX ст. // Роднае слова № 4/2019, с. 8—9.
  2. А. Богданович. Мои воспоминания. Минск, 2012. С. 79.
  3. А. Богданович. Мои воспоминания. Минск, 2012. С. 232—233.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія народныя казачнікі
Памерлі ў 1877 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Асобы
Памерлі ў Мінскай губерні
Нарадзіліся ў 1822 годзе