wd wp Пошук:

Феадор Камнін Дука

Феадор Камнін Дука (грэч.: Θεόδωρος Κομνηνός Δούκας,) (пам. 1253) — кіраўнік Эпірскага царства з 1215 па 1230 гады, а таксама Фесалонікаў з 1224 па 1230 гады.

Біяграфія

Паходжанне

Феадор нарадзіўся ў 1180/1185 гадах, з’яўляючыся законанароджаным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Ангелаў, Дукаў і Камнінаў[1].

Здабыццё ўлады

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе, Дука апынуўся ў свіце Феадора I Ласкарыса, які стаў кіраўніком Нікейскай імперыі. Тым часам, у феме Нікопаліс (размешчанай у Эпіры) уладу захапіў Міхаіл I Камнін Дука, які быў незаконнанароджаным сынам Іаана Дукі. Ён папрасіў Ласкарыса дазволіць яго брату адправіцца да яго. Імператар адпусціў Феадора, якому прыйшлося паклясціся ў вернасці ўсяму сямейству Ласкарысаў[2].

Пасля забойства Міхаіла ў 1215 годзе, Феадор стаў новым царом. Ён заключыў саюз з каралеўствам Сербія і албанскімі кланамі, і пачаў баявыя дзеянні супраць Другога Балгарскага царства Вяліка-Тырнава і Лацінскай імперыі. Такім чынам, да 1216 годзе яму ўдалося захапіць большую частку Македоніі (уключаючы горад Охрыд) і Фесалію. У 1217 годзе ён палануў кіраўніка Раманіі Пятра II Куртэнэ, які накіроўваўся ва ўласныя ўладанні праз Эпір. У 1220 годзе была захоплена Верыя, а ў 1221 — Серэ і Драма. У 1224 годзе было заваявана каралеўства Фесалонікі[2].

Барацьба з балгарамі

Акрылены гэтымі поспехамі, Феадор у 1225 ці 1227 гадах быў каранаваны ў якасці імператара архіепіскапам Охрыда Дзімітрыем Хаматыянам. У 1225 годзе эпіроты занялі Адрыянопаль і выгналі нікейцаў з Фракіі. Даведаўшыся пра перамовы балгараў і лацінян, у 1230 годзе Дука павёў заходнееўрапейскіх наймітаў супраць Івана II Асеня. У 1230 годзе адбылася бітва пры Клакотніцы, у якой Камнін быў палонены і адпраўлены ў Тырнава. Там яго асляпілі, западозрыўшы ў змовее супраць балгарскага цара[2].

Уладанні Феадора былі падзелены паміж некалькімі кіраўнікамі:

Вызваленне. Апошнія гады

У 1237 годзе былога кіраўніка выпусцілі з балгарскага палону пасля таго, як ён выдаў сваю дачку Ірыну за Івана Асеня. Феадор змог выгнаць уласнага брата Мануіла з Фесалонікаў і паставіў туды свайго сына Іаана, пасля чаго адправіўся ў Эдэсу. Там ён паспрабаваў аб’яднаць сямейства Камнінаў Дукаў супраць Іаана III Ватаца, які планаваў уварванне ў Фесалонікі.

Пасля гібелі Асеня ў 1241 годзе Іаан III падманам захапіў Феадора. Яго адправілі да ўласнага сына, каб той пагадзіўся прыняць тытул дэспата і стаць васалам Нікеі. У 1246 годзе Ватац адняў Фесалонікі ў малодшага сына Дукі — Дзмітрыя. Феадор памёр у 1253 годзе, знаходзячыся ў выгнанні на землях Нікейскай імперыі.

Сям’я

Феадор быў жанаты на Марыі Петраліфе, сястра севастакратара Іаана Петраліфа, і ад гэтага шлюбу меў чатырох дзяцей:

  1. Ганна Камніна Дукіня — жонка сербскага караля Стэфана Радаслава.
  2. Іаан Камнін Дука — стаў кіраўніком Фесалонікаў у 1237 годзе.
  3. Ірына Камніна — жонка балгарскага цара Івана II Асеня.
  4. Дзмітрый Камнін Дука — кіраўнік Фесалонікаў у 1244 годзе.

Зноскі

  1. Успенский Ф. И. История Византийской Империи. Том 5. Глава III. Эпирское государство в XIII в. — 2002.
  2. 1 2 3 Васильев А. А. История Византийской Империи. Том 2. Глава 2. Глава 2. Никейская Империя (1204-1261).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў Грэцыі
Катэгорыя·Кіраўнікі Фесаліі
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камніны Дукі
Катэгорыя·Памерлі ў 1253 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1180 годзе