wd wp Пошук:

Міхаіл I Камнін Дука

Міхаіл I Камнін Дука (грэч.: Μιχαήλ Κομνηνός Δούκας; пам. 1215), якога часта памылкова называюць Міхаілам Ангелам — заснавальнік Эпірскага царства, які кіраваў ім з 1205 па 1215 года.

Паходжанне

Міхаіл быў незаконным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Анелаў, Дукаў і Камнінаў[1].

Да 1204 года Міхаіл паспеў пабываць губернатарам малаазійскай фемы Меласы і Меланаўдыян, але ў 1201 годзе перабег у Канійскі султанат, адкуль праводзіў спусташальныя набегі на сваю радзіму[2].

Здабыццё ўлады

У 1204 годзе, пасля ўзяцця Канстанцінопаля крыжакамі, Дука трапіў у світу Баніфацыя Манферацкага. Той атрымаў у сваё валоданне каралеўства Фесалонікі і Грэцыю. Па яго даручэнні ён адправіўся ў фему Нікопаліс, дзе мясцовыя архонты паўсталі супраць яе намесніка Сенекарыма. Той неўзабаве памёр, а Міхаіл ажаніўся з яго ўдавой (ці дачкой), тым самым стаўшы гаспадаром Эпіра[2].

У рэгіён знаходзілася мноства бежанцаў з Канстанцінопаля, Фесаліі і Пелапанеса, але на ніве збавіцеля рамеяў у Міхаіла з’явіўся канкурэнт. У Малой Азіі з’явілася Нікейская імперыя, главу якой Феадора I Ласкарыса падтрымліваў канстанцінопальскі патрыярх Іаан X Каматыр. Нягледзячы на супярэчнасці, нікеец адпусціў да Міхаіла яго брата Феадора, які пакляўся ў вернасці як самаму імператару, так і яго нашчадкам[1].

Дзяржавы, якія ўзніклі пасля захопу Канстанцінопаля ў 1204 годзе

Камнін аказваў сур’ёзнае супраціўленне нападам Баніфацыя, і выдаў сваю дачку за брата імператара Раманіі Генрыха Фландрскага. Варта адзначыць, што гэты крок не перашкодзіў яму заставацца ворагам лацінян. У 1210 годзе валадар Эпіра разам з венецыянцамі напаў на Фесалонікі, але Генрых змог адваяваць горад, і вымусіў Міхаіла заключыць саюз[2].

Міхаіл пачаў захоп стратэгічна важных гарадоў: у 1212 годзе ад лацінян быў вычышчаны фесалійскі горад Ларыса, у 1214 годзе венецыянцы страцілі Дырахій і Корфу. Таксама былі заняты порты ў Карынфскім заліве. У 1215 годзе Дука пачаў вайну супраць Сербіі, выступіўшы на баку Лацінскай імперыі і Другога балгарскага царства, але быў зарэзаны ва ўласнай пасцелі адным са слуг. Прастол яго царства перайшоў па спадчыне да яго брата Феадора Камніна Дукі[2].

Сям’я

Міхаіл I ажаніўся з дачкой, паводле іншай версіі — жонкай, намесніка фемы Нікопаліс Сенекарыма:

Ад другой жонкі, чыё імя невядома, у Міхаіла было прынамсі адно дзіця:

Зноскі

  1. 1 2 Васильев А. А. История Византийской Империи. Том 2. Глава 2. Глава 2. Никейская Империя (1204-1261).
  2. 1 2 3 4 Успенский Ф. И. История Византийской Империи. Том 5. Глава III. Эпирское государство в XIII в. — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1215 годзе
Катэгорыя·Пазашлюбнае нашчадства імператараў Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Камніны Дукі
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Дынастыя Ангелаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Албаніі