wd wp Пошук:

Аляксей III Ангел

Аляксей III Ангел (грэч.: Αλέξιος Γ’ Άγγελος; каля 1153 — 1211) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 11951203 гадах.

Біяграфія

Калі яго малодшы брат Ісак стаў басілеўсам, Аляксей змог вярнуцца на радзіму і дасягнуць рангу севастакратара. У падзяку за аказаную дапамогу ён асляпіў кіраўніка і сам заняў рамейскі прастол. Але новы васпан нічым не адрозніваўся ад свайго папярэдніка, і краіна, якая знаходзілася ў заняпадзе, была аддадзена пад уладу арыстакратаў. Праз некалькі гадоў сыну зрынутага імператара Аляксею IV атрымалася з дапамогай удзельнікаў Чацвёртага крыжовага паходу вярнуць адняты прастол. Але пасля гэтага Ангелы кіравалі Канстанцінопалем толькі паўгода, затым горад патрапіў у рукі еўрапейцаў, а краіна распалася на шэраг дзяржаў.

Усё сваё далейшае жыццё Аляксей III правёў у туляннях па былых землях Візантыі, але нідзе не мог знайсці прытулку. Толькі ў 1210 годзе ён знайшоў прытулак пры двары даўняга праціўніка імперыі — Канійскага султаната. Там ён вырашыў заняць прастол Нікейскай імперыі, дзе кіраваў яго ўласны зяць Феадор I Ласкарыс. Заключыўшы саюз з мусульманамі, Ангел прайграў генеральную бітву і скончыў свае дні ў манастыры.

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манархі, сілком пастрыжаныя ў манахі
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1211 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Ангелаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XII стагоддзя
Катэгорыя·Ангелы (дынастыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1153 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нікейскай імперыі