wd wp Пошук:

Каралеўства Сербія

Каралеўства Сербія (сербск.: Краљевина Србија) — балканская дзяржава, утворанае з Княства Сербія пасля каранацыі князя Мілана IV Абрэнавіча у 1882 годзе.

Гісторыя

У 1885 годзе была Сербска-балгарская вайна, якая скончылася паражэннем Каралеўства Сербія. Пасля таго як у 1903 годзе Аляксандр Абрэнавіч быў застрэлены разам з жонкай, Драгай, прыхільнікамі дынастыі Карагеоргіевічаў — арганізацыяй «Аб’яднанне або смерць!» (сербск.: Уједињење или смрт), таксама вядомай як «Чорная рука», якую ўзначальваў палкоўнік Дунайскай дывізіі Драгуцін Дзмітрыевіч (Апіс), каралём становіцца Пётр I Карагеоргіевіч.

У 1912—1913 годзе Каралеўства Сербія ўдзельнічала ў Першай Балканскай вайне, якая скончылася падпісаннем Лонданскага мірнага дагавора, у выніку чаго пашырыла свае межы.

У 1913 годзе Каралеўства Сербія ўдзельнічала ва Другой Балканскай вайне, якая скончылася падпісаннем Бухарэсцкага мірнага дагавора, у выніку чаго яшчэ больш пашырыла свае межы.

З 1914 года ўдзельнічае ў Першай сусветнай вайне аж да яе заканчэння і стварэння ў 1918 годзе Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў пад кіраваннем сербскага караля Пятра I Карагеоргіевіча.

Кіраванне

Заканадаўчы орган — Нацыянальны сход, глава дзяржавы — Кароль, выканаўчы орган — Міністэрскі Савет, прадстаўнічыя органы акруг — акруговыя сходы (окружне скупштине), выканаўчыя — акруговыя камітэты (окружни одбори), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя сходы (општински збор), выканаўчыя — абшчынныя камітэты (општински одбор), старшынямі якіх з’яўляліся кметы.

Каралі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Сербіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе