wd wp Пошук:

Охрыд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Охрыд. О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Ахрыдскага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту горада з’яўляецца турызм. Размешчаны на ўсход ад Тыраны (Албанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжання і азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».

У 1979/1980 гадах Охрыд і Ахрыдскае возера былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Від на Охрыд з Крэпасці Самуіла

Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэчаскай (іліра-македонскай) калоніі Ліхнідос (грэч.: Λυχνιδός), вядомай яшчэ з IIIII стагоддзяў да н.э. У 148 годзе да н.э. калонія была захоплена рымлянамі, якія пасля разбуральнага землетрасення ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэчаскіх пабудоў захаваліся толькі мармуровыя слупы[2].

У перыяд рымскага і візантыйскага валадарства горад з’яўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстанцінопаля, вядомай як Эгнаціева дарога (лац.: Via Egnatia)[3]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысціянства. Епіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусветных саборах.

Да канца V — пачатку VI стагоддзяў горад паступова засяляецца славянскімі народамі. У 861 годзе ўваходзіць у склад Балгарыі і неўзабаве атрымлівае сучасную назву (пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе)[3]. У Охрыдзе з 886 года вядзе асветніцкую дзейнасць вучань Кірыла і Мяфодзія Св. Клімент Охрыдскі, які заснаваў у Охрыдзе па распараджэнні балгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэчаскіх кніг на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны алфавіт кірыліца[4].

З 990 да 1015 гады Охрыд быў сталіцай Балгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны яго крэпасці[5]. З 990 па 1018 у Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым не менш, пасля заваявання Охрыда Візантыяй у 1018, у Охрыдзе застаўся толькі архіепіскап Охрыдскага аўтакефальнага архіепіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстанцінопальскаму. Пад валадарствам Візантыі была пабудавана вялікая колькасць храмаў.

Пры Іване Асене II (12181241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Балгарскага царства. У 1334 годзе заваяваны сербскім каралём Стэфанам Душанам.

У 1394 годзе горад акупуе Асманская імперыя, пад уладай якой ён застаецца да 1912 года, паступова прыходзячы ў заняпад[3]. У 40-х гадоў XIX стагоддзя рускі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва горада пераважна балгарскае, а таксама валашскае і турэцкае і часткова — грэчаскае і албанскае[6]. Паводле даных балгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагоддзя колькасць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 балгары, 5 000 туркі, 300 албанцы-мусульмане, 300 албанцы-хрысціяне, 460 валахі і 600 цыгане[7].

У 1913 годзе, пасля заканчэння Першай Балканскай вайны адышоў да Сербіі[3].

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2002 года, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхароў.[8]

Этнічны склад:

Родныя мовы жыхароў горада:

Рэлігійны склад:

Помнікі гісторыі і культуры

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Нови градоначалници во 46 општини (макед.)
  2. «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
  3. 1 2 3 4 Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
  4. Димитри Хоматиан. Краткое житие Климента Охридскога, XIV (балг.)  (грэч.)
  5. Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006.
  6. Григорович, В. Очеркъ путешествія по Европейской Турціи, Москва, 1877
  7. Кынчов, Васил. Македония. Этнография и статистика, София 1900, с. 252(балг.)
  8. Macedonian census, language and religion

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Охрыд
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Паўночнай Македоніі