wd wp Пошук:

Уэйн Грэцкі

Уэ́йн Ду́глас Грэ́цкі (англ.: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, правінцыя Антарыё, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападаючы. Адзін з самых вядомых спартсменаў XX стагоддзя. У 19781988 гг. выступаў за клуб «Эдмантан Ойлерз», з якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самаму каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сезону). Быў у ліку 5 спартсменаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. Увайшоў у сімвалічную зборную стагоддзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай.

Маладосць

У пачатку XX стагоддзя дзед Уэйна, Цярэнцій Лаўрэнцьевіч Грэцкі, іміграваў у Канаду з Гродзенскай губерні Расійскай імперыі (у цяперашні час — тэрыторыя Беларусі). Там ён ажаніўся з украінкай Марыяй з горада Падгайцы (Галічына, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна). Цярэнцій Грэцкі займаўся фермерствам, падчас Другой сусветнай вайны служыў у канадскай арміі. Па ўспамінах Уэйна, ён быў вельмі блізкі з дзедам, у дзяцінстве штогод прыязджаў летам да яго на ферму; дзед гаварыў па-беларуску, а мовай, на якой размаўлялі ў сям’і, была ўкраінская. Ні дзед, ні бацька Уэйна, Уолтэр Грэцкі, адносінаў да прафесійнага спорту не мелі. Але калі Уэйн пачаў гуляць у хакей, дзед і бацька падтрымлівалі яго ў гэтым імкненні, і Цярэнцій Грэцкі прыходзіў з жонкай на трэніроўкі ўнука[3].

У 60-х гадах Канада перажывала хакейны бум. У той час у НХЛ гуляла толькі шэсць каманд, сярэдні гулец зарабляў каля 20 000 $ у год. З самага дзяцінства Грэцкі часта гуляў за хлопцаў, якія былі старэйшыя за яго на некалькі гадоў. У пяць гадоў Грэцкі выступаў за дзіцячую каманду Брэнтфарда. У 6 гадоў Грэцкі гуляў ужо з 10-летнімі хлапчукамі. Калі Уэйну Грэцкі было 10 гадоў, ён выступаў у дзіцячай лізе і за сезон здолеў закінуць 378 шайбаў і зрабіць 139 перадач у 68 гульнях. Гэтыя лічбы сталі абсалютным рэкордам[4] для хлопчыкаў яго ўзросту. Аб маладым хакеісце пісалі ў многіх канадскіх газетах, пастаянна параўноўваючы Уэйна з Гордзі Хоу.

У 14-гадовым узросце Грэцкі гуляў супраць 20-гадовых. Добра згуляўшы на міжнародным турніры ў Квебеку, ён ледзь не стаў ахвярай захопленага натоўпу заўзятараў, якія жадалі ўзяць у яго аўтограф. У 1975 Грэцкі сышоў з Брэнтфарда для прафесійнага працягу кар’еры.

Сезон 1977/78 ён правёў за юніёрскую каманду «Грэйхаўндс» з Хакейнай лігі Антарыа і забіў 70 галоў. Пад арыгінальным нумарам «99» — нумар, які ў хакеі зараз заўсёды будзе асацыявацца з яго імем, — Грэцкі ўпершыню выйшаў на лёд, якраз гуляючы за гэтую каманду. Ён хацеў быць падобны на свайго куміра Гордзі Хоу, які гуляў пад нумарам «9». Але дзявятка была ўжо занятая, і Уэйн, спачатку пагуляўшы некалькі тыдняў пад нумарам «19», выбраў, па парадзе генеральнага мэнэджара «Грэйхаўндс» Мюрэя Макферсана, нумар «99».

Згуляўшы на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Манрэалі ў 1978 у 16 гадоў, ён стаў самым маладым[5] удзельнікам турніру. Скончыўшы чэмпіянат на першым месцы ў спісе лепшых бамбардзіраў, Грэцкі быў абраны ў каманду ўсіх зорак і прызнаны лепшым нападаючым першынства.

Нумар Уэйна Грэцкі 99.

У 1978 Грэцкі апынуўся ў Сусветнай хакейнай асацыяцыі, дзе ніякіх абмежаванняў для падпісання кантрактаў з юніёрамі не было. У НХЛ жа на лёд можна было трапіць толькі пасля 18 гадоў. Амерыканскі клуб «Індыянапаліс Рэйсерс(англ.) бел.» заключыў з 17-гадовым Грэцкі дагавор на суму каля 100 000 $. У маі 1978 Грэцкі дэбютаваў у вялікім хакеі, і ўжо ў тым жа месяцы «Індыянапаліс» абмяняў Грэцкі ў «Эдмантан Ойлерз» — клуб, які дзякуючы Уэйну і яго партнёрам стаў адной з лепшых каманд паўночнаамерыканскага хакея. У першым сезоне Грэцкі забіў 46 галоў і набраў 110 ачкоў. Крыху пазней яго прызналі лепшым навічком CХА.

Кар’ера ў НХЛ

«Эдмантан»

У 1979, пасля дамовы аб зліцці з Сусветнай хакейнай асацыяцыяй, НХЛ папоўнілася чатырма клубамі СХА — «Эдмантан Ойлерз», «Квебек Нордыкс(фр.) бел.», «Вініпег Джэтс(англ.) бел.» і «Нью-Інглэнд Уэйлерс» (пасля — «Хартфард Уэйлерс(англ.) бел.»). Пачынаючы з першага сезона ў НХЛ Грэцкі стаў біць адзін рэкорд выніковасці за адным. Нямала гэтаму спрыяла гульня з такімі форвардамі, як Глен Андэрсан(англ.) бел., Яры Куры(англ.) бел., Марк Месье(англ.) бел., а таксама з абаронцам Полам Кофі(англ.) бел..

10 кастрычніка таго ж года, у матчы супраць «Чыкага Блэкхокс», Уэйн Грэцкі дэбютаваў у НХЛ і набраў сваё 1-е ачко за галявую перадачу на Кевіна Лоу. 14 кастрычніка Грэцкі забіў свой першы гол у НХЛ, у вароты галкіпера «Ванкувер Кэнакс» Глена Хэнлана. Па выніках сезона Уэйн Грэцкі выйграў свой першы з дзевяці тытулаў (восем з іх — запар) самага каштоўнага хакеіста НХЛ і атрымаў «Харт Трофі(англ.) бел.». Да таго ж, забіўшы 51 гол, Грэцкі стаў самым юным[6] снайперам-«пяцідзясятнікам» у гісторыі Лігі: на той момант Уэйну споўнілася ўсяго 19 гадоў і 2 месяцы.

На другі год знаходжання ў НХЛ Грэцкі выйграў тытул лепшага бамбардзіра Лігі, атрымаў «Арт Рос Трофі(англ.) бел.» і ўсталяваў новы рэкорд НХЛ па колькасці перадач (109) і ачкоў (164), набраных за сезон. 18 лютага 1981 Уэйн закінуў у вароты «Сэнт-Луіса» за адзін перыяд 4 шайбы, паўтарыўшы рэкорд Лігі па колькасці галоў, забітых за гэты прамежак часу. 30 снежня 1981 ў матчы супраць «Філадэльфіі» Грэцкі забіў свой 50-ы гол у сезоне: на гэта яму спатрэбілася ўсяго 39 гульняў. Да гэтага падобнай хуткастрэльнасцю вызначаліся толькі[6] Марыс Рышар(руск.) бел. і Майк Басі(англ.) бел.: 50 галоў за 50 матчаў чэмпіянату.

«Ойлерз» з Грэцкі на працягу 6 гадоў запар набіралі больш за 100 ачкоў у рэгулярным сезоне і 4 разы — у 1984, 1985, 1987 і 1988 гадах — выйгравалі Кубак Стэнлі. «Ахвярамі» Эдмантана ў фіналах станавіліся «Нью-Ёрк Айлендэрс», двойчы «Філадэльфія Флаерз» і адзін раз «Бостан Бруінз». Пасля першага, у 1984, Грэцкі ўдастоіўся тытула «Вялікі».

9 жніўня 1988 Уэйн Грэцкі нечакана стаў цэнтральнай фігурай у адной з самых буйных здзелак у гісторыі НХЛ: уладальнік «Эдмантана» Пітэр Поклінгтан вырашыў абмяняць яго ў «Лос-Анджэлес Кінгз», адну з найслабейшых каманд лігі. У якасці кампенсацыі «Ойлерз» атрымалі Джымі Карсана(англ.) бел., Марціна Жэліну(руск.) бел., права выбару ў першым раўндзе на драфтах 1989, 1991 і 1993 гадоў і 15 мільёнаў даляраў.

«Лос-Анджэлес»

Уэйн не хаваў слёз, калі казаў журналістам пра свой пераход: ён доўга не мог паверыць, што з ім так паступілі. Да 1988 на хакейных матчах мясцовы палац спорту «Форум» запаўняўся максімум на траціну. Страты дасягалі 5 млн $ у год.[7] Але з’яўленне Грэцкі павысіла цікавасць каліфарнійцаў да хакея, у выніку чаго дастаць квіток у «Форум» на «Лос-Анджэлес Кінгз», адзінага прадстаўніка рэгіёну ў НХЛ, стала гэтак жа вялікай праблемай,[8] як і на гульні «Лос-Анджэлес Лэйкерс». Грэцкі павысілі зарплату да $2 млн.

Перайшоўшы ў новы клуб, Уэйн працягваў біць як уласныя рэкорды, так і рэкорды свайго новага клуба і НХЛ. 6 кастрычніка 1988 Уэйн Грэцкі дэбютаваў у Лос-Анджэлесе, першым жа кідком па чужых варотах ён зарабіў чарговы выніковы бал. У 1989 у Грэцкі ў дзявяты раз за кар’еру выйграў «Харт Трофі»: Уэйн стаў першым гульцом у гісторыі «Кінгз», які меў гонар атрымаць гэтую ўзнагароду.

15 кастрычніка 1989 Грэцкі ў матчы супраць сваёй былой каманды — «Эдмантан Ойлерз» — набраў чарговыя дзейсныя балы і пабіў вынік лепшага бамбардзіра Лігі Гордзі Хоу — 1850 ачкоў за кар’еру. Сваё 1850-я ачко Уэйн Грэцкі набраў ужо праз 4 хвіліны 32 секунды пасля пачатку гульні пасам на абаронца Тома Лэйдлоу, які вывеў каманду наперад. Да канца трэцяга перыяду лік быў 4-3 на карысць «Ойлерз», і за 1 хвіліну 46 секунд да канца трэнер «Кінгз» Том Уэбстер ўзяў таймаўт. Грэцкі знаходзіўся на лёдзе да гэтага моманту 3 хвіліны бесперапынна, і быў выматаны, але тым не менш папрасіў трэнера пакінуць яго на пляцоўцы. За хвіліну і секунду да канца, пад скандаванне гледачоў «Грэцкі! Грэцкі!», «Кінгз» выйгралі ўкіданне і ўшасцёх пачалі апошні штурм варот суперніка. І ўжо праз 8 секунд, за 53 секунды да заканчэння трэцяга перыяду, дакладным кідком з «пятачка», Грэцкі зраўняў лік у матчы, набраўшы сваё 1851-е ачко, і стаў абсалютна лепшым бамбардзірам у гісторыі НХЛ. Гульня была перапыненая, і пачалося святкаванне рэкорда. Пасля аднаўлення гульні, яна перайшла ў авертайм, дзе Грэцкі забіў пераможны гол.

Перайшоўшы ў «Лос-Анджэлес Кінгз», Грэцкі дапамог камандзе палепшыць яе паказчыкі. У сезоне 1990/91 «Кінгз» набралі 102 ачкі ў рэгулярным сезоне, заняўшы першае месца ў дывізіёне Сміт. 40 ачкоў Грэцкі ў плэй-оф-93 дазволілі «Каралям» упершыню ў гісторыі клуба прабіцца ў фінал розыгрышу Кубка Стэнлі, дзе яны саступілі па выніках пяці матчаў «Манрэалю».

«Сент-Луіс»

Пасля поспеху 1993 года «Кінгз», нечакана для ўсіх, ператварыліся ў аўтсайдэра лігі і не маглі прабіцца ў плэй-оф да 1998 года. Грэцкі папрасіў абмену ў больш моцную каманду і быў адпраўлены ў «Сент-Луіс Блюз» 27 лютага 1996-га.

У тым жа сезоне ён стаў лепшым бамбардзірам «Сент-Луіса», набраўшы 102 ачкі, і ў 15-ы раз за сваю кар’еру ён дасягнуў адзнакі «100 ачкоў за чэмпіянат». У плэй-оф каманда выбыла ў паўфінале канферэнцыі, прайграўшы там «Дэтройту». Адразу пасля завяршэння сезону Грэцкі з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Блюз» пакінуў клуб і падпісаў кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

«Нью-Ёрк Рэйнджэрс»

У «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

21 ліпеня 1996 года «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» заключылі кантракт з вольным агентам Уэйнам Грэцкі. Упершыню з часоў легендарнага «Эдмантан» у адной камандзе зноў гулялі Марк Месье(англ.) бел. і Грэцкі.

Уэйн, ужо завяршаючы кар’еру, біў ўсё новыя і новыя рэкорды. 1 снежня 1996 года ў гульні супраць «Манрэаля» Грэцкі дасягнуў адзнакі ў 3000 ачкоў за кар’еру (сумарная статыстыка ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф). 3 красавіка 1997, у матчы супраць «Бостана», ён набраў сваё 2700-е ачко ў рэгулярным чэмпіянаце.

26 кастрычніка 1997 Грэцкі зрабіў сваю 1851-ю дзейсную перадачу ў рэгулярным чэмпіянаце. Да таго за ўсю гісторыю НХЛ ні адзін гулец не набіраў такой колькасці не тое, каб галявых пасаў, але ачкоў наогул (найвышэйшы на той момант вынік меў Гордзі Хоу — 1850 ачкоў, пасля яго перасягнуў Марк Месье — 1887 ачкоў). 7 сакавіка 1998 ў матчы супраць «Нью-Джэрсі» пры гульні ў большасці Грэцкі забіў свой 1000-ы гол за кар’еру ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф.

У пачатку 1998 года Уэйн Грэцкі удастоіўся тытула «Найвялікшы гулец у гісторыі хакея» на думку аўтарытэтнага выдання «The Hockey News».[9] Па ходзе сваёй кар’еры Уэйн Грэцкі 9 разоў за 10 сезонаў атрымліваў прыз самага каштоўнага гульца НХЛ («Харт Трофі(англ.) бел.»). Гордзі Хоу за тыя ж 10 гадоў атрымліваў тытул MVP 6 разоў. 29 сакавіка 1999 Грэцкі забіў 1072-й гол у сваёй кар’еры і дасягнуў яшчэ аднаго найвышэйшага выніку ў гісторыі хакея, абагнаўшы куміра свайго дзяцінства Гордзі Хоу, які за час выступлення ў НХЛ і СХА ў суме забіў 1071 гол.

Міжнародная кар’ера

У складзе зборнай Канады Грэцкі ўдзельнічаў у моладзевым (1978) і дарослым (1982) чэмпіянатах свету, абодва разы стаў бронзавым прызёрам, а таксама самым рэзультатыўным іграком турніру па сістэме «гол+пас» (адпаведна, 8+9 і 6+8), увайшоў у сімвалічную зборную і таго, і іншага чэмпіянату. Удзельнічаў у розыгрышы Кубка Канады (ўладальнік Кубка 1984, 1987 і 1991, фіналіст розыгрышу 1981), забіўшы ў 31 матчы 17 шайбаў і зрабіўшы 40 перадач. У кожным з гэтых турніраў Грэцкі набраў больш за ўсіх ачкоў.

Помнік Грэцкі перад Reksal BC Place у Эдмантане, якому Уэйн прынёс чатыры перамогі Кубка Стэнлі.

У 1998 Грэцкі ажыццявіў сваю даўнюю мару, выступіўшы на Алімпійскіх гульнях у Нагана. «Гэты турнір — нешта асаблівае. Грошы тут не маюць ніякага значэння — камандны дух, падпарадкаванне ўсіх адной мэце значна важней мільёнаў даляраў», — казаў Грэцкі пра Алімпіяду. Але дэбют выйшаў няўдалым — яго каманда паехала дадому без медалёў. Тым не менш ён лічыць, што набыў значны вопыт, і гэта «асноўны этап» ў яго прафесійнай кар’еры.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці Уэйн Грэцкі, які так і не падняўся на алімпійскі п’едэстал у ролі хакеіста, стаў чэмпіёнам на пасадзе генеральнага трэнера зборнай.

Статыстыка

Год Сборная Турнір Месца   Гульні Галы ГП Ачкі Штр
1978 Канада (мол.) МЧС 6 8 9 17 2
1981 Канада КК 7 5 7 12 2
1982 Канада ЧС 10 6 8 14 0
1984 Канада КК 8 5 7 12 2
1987 Зборная НХЛ Рандэву-87 2 0 4 4 0
1987 Канада КК 9 3 18 21 2
1991 Канада КК 7 4 8 12 2
1996 Канада КС 8 3 4 7 2
1998 Канада АГ 4 6 0 4 4 2
Усяго 63 34 69 103 14

Па-за хакеям

Рэстаран Уэйна Грэцкі ў цэнтры Таронта, быў адкрыты ў 1993

Грэцкі з’яўляўся ў некалькіх тэлевізійных шоу, апроч усяго іншага, быў суддзёй на шоў Dance Fever і акцёрам у серыяле Маладыя і дзёрзкія ў 1981 годзе.[10] У 1984 годзе ён адправіўся ў Савецкі Саюз, дзе прыняў удзел у тэлевізійным шоу аб савецкім хакеісце Уладзіславу Траццяку.[11] Усяго зняўся ў больш чым сарака фільмах і шоў.[12] Уэйн нямала спрыяў росту папулярнасці хакея ў «нехакейных» паўднёвых рэгіёнах ЗША, такіх, да прыкладу, як Каліфорнія. Вялікі аўтарытэт Грэцкі меў і ў міжнароднай спартыўнай супольнасці. У 2002 яму быў уручаны Алімпійскі ордэн — вышэйшая ўзнагарода МАК. Акрамя таго Грэцкі з’яўляецца кампаньёнам ордэна Канады (вышэйшая ступень вышэйшай грамадзянскай узнагароды гэтай краіны).

Сям’я

На шоў «Dance Fever» ён сустрэўся з актрысай Джанет Джонс, якая пазней стала яго жонкай.[13] Улетку 1988 года яны справілі вяселле.[14] Трансляцыя вялася па канадскаму тэлебачанні. СМІ паведамлялі, што цырымонія абышлася ў больш як мільён даляраў.[15] У Ўэйна і Джанет 5 дзяцей: Паўліна (нарадзілася 19 снежня 1988), Тай (нарадзіўся 9 ліпеня 1990), Трэвар (нарадзіўся 14 верасня 1992), Трыстан (нарадзіўся 2 жніўня 2000) і Эма (малодшая). Падчас сезона 2005/2006 Тай жыў разам з бацькам у Арызоне, а іншыя дзеці разам з Джанет ў Каліфорніі. Унук Тэйтум Грэцкі Джонсан (нарадзіўся 19 студзеня 2015).

Статыстыка за кар’еру

Унутраныя спаборніцтвы

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Каманда Ліга М Г П А Ш +/− М Г П А Ш +/−
1975/76Воган НэйшыналзOHA-B(англ.) бел. 282733607
1976/77Сенека НэйшыналзOHA-B 323636723523403575
1976/77 Пітэрбора Пітс(англ.) бел. OHL(англ.) бел. 30330
1977/78 Су-Сент. Мары Грэйхаундс(англ.) бел. OHL 63701121821413620260
1978/79 Індыянапаліс Рэйсерс(англ.) бел. СХА 83360−3
1978/79 Эдмантан Ойлерз СХА 72436110419+23131010202+6
1979/80 Эдмантан Ойлерз НХЛ 79518613721+1532130
1980/81 Эдмантан Ойлерз НХЛ 805510916428+419714214
1981/82 Эдмантан Ойлерз НХЛ 809212021226+81557128
1982/83 Эдмантан Ойлерз НХЛ 807112519659+60161226384
1983/84 Эдмантан Ойлерз НХЛ 748711820539+761913223512+18
1984/85 Эдмантан Ойлерз НХЛ 807313520852+98181730474+28
1985/86 Эдмантан Ойлерз НХЛ 805216321546+7110811192±0
1986/87 Эдмантан Ойлерз НХЛ 796212118328+7021529346+10
1987/88 Эдмантан Ойлерз НХЛ 644010914924+391912314316+9
1988/89 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 785411416826+1511517220−4
1989/90 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 734010214242+8737100−4
1990/91 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 784112216316+3012411152±0
1991/92 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 74319012134−1262572−3
1992/93 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 451649656+6241525404+6
1993/94 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 81389213020−25
1994/95 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 481137486−20
1995/96 Лос-Анджэлес Кінгз НХЛ 6215668132−7
1995/96 Сент-Луіс Блюз НХЛ 18813212−613214160+2
1996/97 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 8225729728+12151010202+5
1997/98 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 8223679028−11
1998/99 Нью-Ёрк Рэйнджэрс НХЛ 709536214−23
OHA-B Усяго 6063691324223403575
СХА Усяго 80466411019+20131010202+6
НХЛ Усяго 148789419632857577+51820812226038266

Матчы ўсіх зорак НХЛ

Год Каманда Месца правядзення М Г П А Ш
1980 Campbell Conference All-Stars Дэтройт(англ.) бел. 10000
1981 Campbell Conference All-Stars Лос-Анджэлес(англ.) бел. 10110
1982 Campbell Conference All-Stars Вашынгтон(англ.) бел. 11010
1983 Campbell Conference All-Stars Нью-Ёрк(англ.) бел. 14040
1984 Campbell Conference All-Stars Нью-Джэрсі(англ.) бел. 11010
1985 Campbell Conference All-Stars Калгары(англ.) бел. 11010
1986 Campbell Conference All-Stars Хартфард(англ.) бел. 11010
1988 Campbell Conference All-Stars Сент Луіс(англ.) бел. 11010
1989 Campbell Conference All-Stars Эдмантан(англ.) бел. 11230
1990 Campbell Conference All-Stars Пітсбург(англ.) бел. 10000
1991 Campbell Conference All-Stars Чыкага(англ.) бел. 11010
1992 Campbell Conference All-Stars Філадэльфія(англ.) бел. 11230
1993 Campbell Conference All-Stars Монрэаль(фр.) бел. 10000
1994 Western Conference All-Stars Нью-Ёрк(англ.) бел. 10220
1996 Western Conference All-Stars Бостан(англ.) бел. 10000
1997 Western Conference All-Stars Сан-Хасэ(англ.) бел. 10110
1998 North American All-Stars Ванкувер(англ.) бел. 10220
1999 North American All-Stars Тампа(англ.) бел. 11230
Усяго 181312250

Рэкорды НХЛ

Уэйн Грэцкі меў асабіста або дзяліў з іншымі ігракамі 61 рэкорд НХЛ (да свайго сыходу з лёду 18 красавіка 1999), у тым ліку 40 рэкордаў рэгулярнага сезону, 15 рэкордаў плэй-оф і 6 рэкордаў матчаў ўсіх зорак НХЛ.[16]:

Рэгулярны сезон
Плэй-оф
Матч усіх зорак НХЛ

Трэнерская кар’ера

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Каманда Ліга М В П ПОТ А П-% М В П Рэзультат
2005/06 Фенікс Каёціс(бел. (тар.)) бел. НХЛ 82 38 39 5 81 0,494 непападанне ў плэй-оф
2006/07 Фенікс Каёціс НХЛ 82 31 46 5 67 0,409 непападанне ў плэй-оф
2007/08 Фенікс Каёціс НХЛ 82 38 37 7 83 0,506 непападанне ў плэй-оф
2008/09 Фенікс Каёціс НХЛ 82 36 39 7 79 0,482 непападанне ў плэй-оф
Усяго 328 143 161 24 310 0,472 0 выступаў

(Легенда: М = Усяго гульняў; В = выйгрыш; П = паражэнне; Н = нічыя; ПОТ = паражэнне пасля овертайму ці серыі булітаў; А = набраныя ачкі; П-% = Працэнт перамог)

Зноскі

  1. Wayne Gretzky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wayne (»The Great«) Gretzky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Звезда мирового хоккея Уэйн Гретцки: «Я с детства слышал белорусский язык»(недаступная спасылка)
  4. NHL.com — Wayne Gretzky: Greatness Ascendant
  5. NHL.com — .html The crucible, снежань 2002
  6. 1 2 NHL.com — 99 Reasons Why Wayne Gretzky is «The Great One»
  7. People’s History Уэйн Грэцкі
  8. CBC.ca Wayne Gretzky
  9. Falla, Jack (2000). “Wayne Gretzky: Greatness Ascendant”. in Dan Diamond (in en). Total Hockey: The Official Encyclopedia of the National Hockey League. Total Sports. ISBN 978-1-892129-85-7.
  10. Redmond, 1993, p. 93
  11. Redmond, 1993, p. 94
  12. Wayne Gretzky(англ.) . IMdB. Праверана 1 мая 2008.
  13. Gretzky, Reilly, p. 140
  14. Jones, Terry. The Royal Wedding(англ.) , Edmonton Sun (18 красавіка 1999). Праверана 14 красавіка 2008.
  15. McRae, Earl. (англ.) , The Ottawa Sun (10 лютага 2006).
  16. Dan Diamond (Hrsg.): National Hockey League Official Guide & Record Book 2000, Total Sports Canada, S. 16-17

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Хакеісты паводле алфавіта
Хакеісты НХЛ
Хакеісты Канады
Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
Нарадзіліся 26 студзеня
Кампаньёны ордэна Канады
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Уладальнікі Кубка Стэнлі
Ігракі зборнай Канады па хакеі
Зала славы хакея з шайбай
Спартсмены паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра хакеістаў з састарэлымі параметрамі
Ігракі «Эдмантан Ойлерз»
Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
Ігракі «Пітэрбора Пітс»
Ігракі «Лос-Анджэлес Кінгз»
Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
Ігракі «Сент-Луіс Блюз»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Антарыа
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Уладальнікі Харт Трофі