wd wp Пошук:

Цярнопальская вобласць

Цярно́пальская во́бласць (укр.: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,035 млн чалавек (2021). Адміністрацыйны цэнтр — горад Цярнопаль.

У гістарычна-этнаграфічным плане ахоплівае ўсходнюю частку Галіцыі, заходнюю частку Падолля і паўднёвую Валынь. У геаграфічным — размешчана на Падольскім узвышшы; паўднёвая мяжа Цярнопальскай вобласці праходзіць па рацэ Днестр, усходняя — па рацэ Збруч.

На тэрыторыі вобласці размешчана самая доўгая ў свеце карставая пячора Аптымістычная працягласцю 260 кіламетраў, а таксама адно з «Сем прыродных цудаў Украіны» — Днястроўскі каньён. Таксама Цярнопальшчына вядомая Пачаеўскай лаўрай, цудатворнай Іконай Божай Маці ў Зарваніцы і духоўным цэнтрам Зарваніцы. Па колькасці замкаў (34) Цярнопальшчына займае першае месца ва Украіне.

Плошча — 13 824 км² (2,29 % тэрыторыі Украіны), 1038923 жыхары (1 снежня 2020), у тым ліку 474992 чалавекі гарадскіх (44,18 %) і 599931 чалавек сельскіх (55,82 %). У вобласці 18 гарадоў, 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, 1022 сельскія населеныя пункты, 3 раёны (да 17 ліпеня 2020 года — 17 раёнаў), 55 тэрытарыяльных грамад[2] (да 12 чэрвеня 2020 года — 580 сельскіх саветаў). Нацыянальны склад насельніцтва, паводле перапісу 2001: украінцы — 97,8 %, рускія — 1,2 %, палякі — 0,3 %. [3]

Зноскі

  1. https://ru.wikisource.org/wiki/Указ_Президиума_ВС_СССР_от_4.12.1939_об_образовании_Волынской,_Дрогобычской,_Львовской_…_и_Тарнопольской_областей_в_составе_Украинской_ССР Праверана 24 снежня 2016.
  2. Про визначення адміністративних центрів та затвердження територій територіальних громад Тернопільської області
  3. Про кількість та склад населення України за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року [http://2001.ukrcensus.gov.ua/results/general/nationality/]

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цярнопальская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак