wd wp Пошук:

Уолтэр Грэцкі

Уолтэр Грэцкі (англ.: Walter Gretzky; 1938—2021) — канадзец беларускага паходжання, бацька хакеіста Уэйна Грэцкі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Кэнінгу канадскай правінцыі Антарыа. Яго бацька Цярэнцій нарадзіўся на тэрыторыі Гродзенскай губерні і эміграваў з Расійскай імперыі перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пісалі, што дзед размаўляў з Уэйнам па-беларуску[1].

Уолтэр Грэцкі гуляў у хакей на юнацкім узроўні, але ў Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ) прабіцца не змог. Да выхаду на пенсію ў 1991 годзе ён працаваў устаноўшчыкам і майстрам па рамонце абсталявання ў тэлефоннай кампаніі «Bell Canada».

Зноскі

  1. Памёр бацька Уэйна Грэцкі. Ён валодаў беларускай мовай(бел.)  // Наша Ніва. — 05.03.2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антарыа
Катэгорыя·Памерлі ў Антарыа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка