wd wp Пошук:

Ордэн Канады

Ордэн Канады (англ.: Order of Canada, фр.: Ordre du Canada) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода Канады.

Гісторыя

Ордэн заснаваны 17 красавіка 1967 года каралевай Вялікабрытаніі і Канады Елізаветай II з нагоды святкавання стагоддзя дзяржавы (1 ліпеня 1967) і прызначаны для ўзнагароджання грамадзян Канады і замежных грамадзян.

Першае ўзнагароджанне выраблена 7 ліпеня 1967 года. Сярод першых узнагароджаных Уайлдэр Пенфілд і Марыс Рышар.

Суверэнам ордэна з’яўляецца Каралева. Узнагароджанне здзяйсняе Генерал-губернатар Канады.

Ступені

Ордэн падзяляецца на тры ступені:

  1. Кампаньён Ордэна Канады (англ.: Companions of the Order of Canada (C.C.)) — гэтай ступенню ўзнагароджваюць за найвышэйшыя заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу года магчыма не больш за 15 узнагароджанняў, пры гэтым колькасць Кампаньёнаў абмежавана 165 жывымі асобамі — грамадзянамі Канады. Станам на люты 2007 года было 164 жывых Кампаньёнаў і 4 ганаровых Кампаньёна.
  2. Афіцэр Ордэна Канады (англ.: Officers of the Order of Canada (O.C.)) — узнагароджваюць за высокія заслугі перад Канадай і чалавецтвам. На працягу года магчыма не больш за 64 узнагароджанняў. Станам на 29 верасня 2005 года налічвалася 1006 жывых Афіцэраў ордэна.
  3. Член Ордэна Канады (англ.: Members of the Order of Canada (C.M.)) — узнагароджваюць за выдатную службу для пэўнай супольнасці, групы або сферы дзейнасці. На працягу года магчыма не больш за 136 узнагароджанняў. Станам на 29 верасня 2005 года налічвалася 1964 жывых Членаў ордэна.

Усяго за 40 гадоў было ўзнагароджана больш за 5000 чалавек.[2]

Знакі ордэна

Знак ордэна ўяўляе сабой стылізаваную шасціканцовую белую сняжынку ў залатой (для членаў ордэна — сярэбранай) аправе з выявай брытанскай кароны на верхнім «пялёстку», чырвонага (для Кампаньёнаў), залатога (для Афіцэраў) і сярэбранага (для членаў ордэна) кляновага ліста ў цэнтры і лацінскім надпісам «Desiderantes meliorem patriam» («Які жадаюць лепшага Радзіме») па чырвоным крузе, які аблямоўвае цэнтр.

Кавалеры Ордэна маюць права дадаваць пры афіцыйным напісанні сваіх прозвішчаў літары «CC» («кампаньён»), «OC» («афіцэр») ці «CM» («член») і насіць на паўсядзённым адзенні мініяцюры знака ордэна.

Спосабы нашэння ордэна

Бант для жанчын.
Шыйная стужка Кампаньёна ці Афіцэра ордэна (для мужчын).
Стужка Члена ордэна (для мужчын).

Знак Кампаньёна і Афіцэра ордэна носіцца на шыйнай стужцы мужчынамі і на спецыяльным банце жанчынамі. Знакі Членаў ордэна носяцца на стужцы на грудзі мужчынамі і на банце жанчынамі.

Узнагароджанні замежных грамадзян

Замежнікі лічацца Ганаровымі Кампаньёнамі, Афіцэрамі ці Членамі ордэна. На працягу года магчыма не больш за 5 узнагароджанняў.

Станам на 2008 год налічваецца 16 замежнікаў ганараваных ордэнам.

Ганаровыя кампаньёны

Ганаровыя Афіцэры ордэна

Ганаровыя члены ордэна

Выявы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Appointments to the Order of Canada. June 30, 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Ордэн Канады