wd wp Пошук:

Кантонскі дыялект

Кантонскі, гуаньчжоўскі ці гуандунскі дыяле́кт кітайскай мовы (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы юэ (ці, згодна іншай класіфікацыі, дыялект мовы юэ). На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макаа, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе.

Фаналогія

Склад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).

Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з’яўляецца ўваходзяць у ініцыяль.

Ініцыялі

Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА.

ГубныяПярэднеязычныяПалатальныЗаднеязычныяГлатальныя
звычайныясвісцячыязвычайныяагубленыя
Насавыя m /m/(n /n/)(ng /ŋ/)
ВыбухныяБез прыдыхання b /p/d /t/j /ts/g /k/gw /kʷ/∅ (/ʔ/)
З прыдыханнем p /pʰ/t /tʰ/ch /tsʰ/k /kʰ/kw /kʷʰ/
Фрыкатыўныя f /f/s /s/h /h/
Апраксіманты l /l/j /y/w /w/

У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/. Gw- /kʷ/ і kw- /kʷʰ/ пераходзяць у g- /k/ і k- /kʰ/ адпаведна, асабліва перад галосным o.

Тоны

У кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія:

  1. Высокі роўны ці ўзыходзячы; у сучаснай ганконгскай кантонскай яны знаходзяцца ў вольным вар’іраванні.
    • высокі роўны [˥] (a1, ā)
    • высокі падаючы [˥˧] (a1, à)
  2. усходны з сярэдняга да высокага [˧˥] (a2, á).
  3. сярэдні роўны [˧] (a3, a)
  4. нізкі падаючы [˨˩] (a4, àh)
  5. нізкі ўсходны [˨˧] (a5, áh)
  6. нізкі роўны [˨] (a6, ah)

Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10:

Назва тонаВымаўленнеНумарКаментарый
上陰平
першы іньны роўны
высокі роўны [˥]1У сучаснай ганконгскай кітайскай гэтыя два тоны не адрозніваюцца. Назва другога варыянта не адпавядае вымаўленню.
下陰平
другі іньны роўны
высокі падаючы [˥˧]1
陰上
іньны усходны
усходны да высокага [˧˥]2
陰去
іньны падаючы
сярэдні роўны [˧]3Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
上陰入
першы іньны уваходны
высокі роўны [˥]1Толькі ў складах на -p, -t, -k.
下陰入
другі іньны уваходны
сярэдні роўны [˧]3Толькі ў складах на -p, -t, -k.
陽平
янны ровны
нізкі падаючы [˨˩]4
陽上
янны усходны
нізкі ўсходны [˨˧]5
陽去
янны падаючы
нізкі роўны [˨]6Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
陽入
янны уваходны
нізкі роўны [˨]6Толькі ў складах на -p, -t, -k.

Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k.

Змена тонаў

У кантонскай адсутнічае змена тона ў адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай).

Але ў кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях:

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

мовай юэ

Тэмы гэтай старонкі (3):
Мовы Ганконга
Мовы Макаа
Кітайская мова