wd wp Пошук:

Партыя свабоды і прагрэсу

Партыя свабоды і прагрэсу (скарачэнне ПСП, руск.: Партия свободы и прогресса, англ.: Belarusian liberal Party of Freedom and Progress) — ствараемая ў Беларусі з 2003 года палітычная партыя ліберальнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага развіцця моладзевага руху «Грамадзянскі форум». Старшыня — Уладзімір Навасяд. 22 лістапада 2003 года[1], 29 мая 2004 года[2], 29 мая 2005 года[3], 18 красавiка 2009 года[4] прайшлі Устаноўчыя з’езды Партыі свабоды і прагрэсу, якія прынялі рашэнне аб стварэнні партыі і зацвердзілі Статут[5], Праграму[6] і Маніфест[7] Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх чатырох выпадках міністэрства юстыцыі Беларусі на розных падставах адмовiла ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхілiў пададзеныя ініцыятарамі стварэння партыі скаргі на рашэнні Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі (заснавальнікі партыі называюць іх палітычна матываванымі)[8].

Гiсторыя

Аснова першай беларускай лiберальнай партыі будавалася на дзейнасцi моладзевай арганiзацыi «Грамадзянскі форум», створанай дэпутатам Вярхоўнага савета Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiрам Навасядам у 1995 годзе i зарэгiстраванай Мiнiстэрствам юстыцыi 10 верасня 1996 года[9]. На той час «Грамадзянскi форум» з’яўляўся моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыi. У 2000 годзе з-за адмовы Уладзiмiра Навасяда ад партыйнай лiнii байкоту выбараў, АГП парывае адносiны з «Грамадзянскiм форумам» i арганiзацыя становiцца самастойнай[10]. У той жа час адбываецца iдэалагiчны раскол дзвюх структур — АГП займае лiберальна-кансерватыўную пазiцыю, а прадстаўнiкi «Грамадзянскага форуму» — лiберальную.

Мiж тым Уладзiмiр Навасяд перамагае на парламенцiх выбарах па 95-й Купалаўскай выбарчай акрузе i становiцца дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь[11]. Дзякуючы гэтаму да 2004 года з дапамогай моладзi з «Грамадзянскага форуму» дэпутат У. Навасяд вынес на разгляд Парламента шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», «Аб адмене абавязковага размеркавання выпускнiкоў беларускiх ВНУ»[12], блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» i зменах у выбарчым заканадаўстве[13]. «Грамадзянскi форум» у сваю чаргу ў гэты час становiцца лiдарам моладзевага руху краiны з прадстаўнiцтвам у 38 гарадах[10] i нават сваёй асабiстай газетай «Моладзевы праспект»[14].

Сталыя чальцы «Грамадзянскага форуму» разам з У. Навасядам у 2001 годзе вырашаюць аформiць палiтычныя амбiцыi ў зарэгiстраваную партыю лiберальнага толку[15]. Такiм чынам з’яўляецца арганiзацыйны камiтэт Партыi свабоды i прагрэсу. Партыя стала адзiнай лiберальнай партыяй краiны, прасоўваючы праеўрапейскую, дэмакратычную павестку. Аднак партыю так i не ўдалося фармалiзаваць. Улады 4 разы адказвалi ёй у рэгiстрацыi на падставе фармальных прычын. У 2003[1], 2004[2], 2005[3], 2009[4] гадах прайшлi Устаноўчыя з’езды партыi, што мелi сваёй мэтай рэгiстрацыю партыi. Але кожны раз Мiнiстэрства юстыцыi знаходзiла парушэннi. Таму на 2020 год ПСП працягвае сваю працу ў фармаце «Арганiзацыйнага камiтэта Партыi свабоды i прагрэсу».

Удзел у выбарчых кампанiях i палiтычная актыўнасць

З самага заснавання Партыя актыўна прымае ўдзел у выбарчых кампанiях рознага ўзроўню. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таму фiксуюцца выпадкi адмовы рэгiстрацыi кандыдатам ад Партыi ў выбарах. Так, У. Навасяду адмаўлялася ва ўдзелах у выбарах у Парламент у 2004 годзе i мясцовых выбарах 2007 года з-за яго актыўнай пазiцыi пад час дэпутатскiх паўнамоцтваў у 2000—2004 гадах.

Выбарчая кампанiя Прыкладная колькасць сабраных подпiсаў Колькасць кандыдатаў ад Партыi i яе моладзевага крыла Абрана дэпутатамi Лепшыя вынiкi
Мясцовыя выбары 1999 Няма дадзеных 1 (Грамадзянскi форум) 0 Няма дадзеных
Парламенцкiя выбары 2000 Няма дадзеных 1 (Грамадзянскi форум) 1 У. Навасяд абраны дэпутатам Парламента па Купалаўскай акрузе № 95[16]
Прэзiдэнцкiя выбары 2001 - - - -
Мясцовыя выбары 2003 1400 15 1 А. Цiмафееў абраны дэпутатам мясцовага савета дэпутатаў г. Горкi[17]
Парламенцкiя выбары i нацыянальны рэферэндум 2004 15000 4 0 Няма дадзеных
Прэзiдэнцкiя выбары 2006 14000 - ПСП падтрымала адзiнага кандыдата ад дэмакратычных сiл А. Мiлiнкевiча - -
Мясцовыя выбары 2007 8800 21 Няма дадзеных Няма дадзеных
Парламенцкiя выбары 2008 15000 7 0 У. Навасяд, 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)[18]

С. Еўдакiмовiч, 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)[18]

Мясцовыя выбары 2010 5000 21 Няма дадзеных Няма дадзеных
Прэзiдэнцкiя выбары 2010 35 000 - ПСП падтрымала 3 незалежных кандыдатаў Дз. Вуса, М. Статкевiча, А. Мiхалевiча - -
Парламенцкiя выбары 2012 5000 3 0 У. Навасяд, 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)[19]
Мясцовыя выбары 2014 3000 9 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 490 галасоў (12,17 %)[20]
Прэзiдэнцкiя выбары 2015 - - - -
Парламенцкiя выбары 2016 5500 4 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)[21]

У. Навасяд, 4-е месца, 3624 галасоў (9,2 %)[22]

Мясцовыя выбары 2018 3000 7 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)[23]

А. Лазараў, 3-е месца, 447 галасоў (8 %)[23]

Парламенцкiя выбары 2019 - 1 0 А. Iрхо, 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)[24]
Прэзiдэнцкiя выбары 2020 - - - -

Бягучы статус i актыўнасць

Аснову партыi складуць былыя і дзеючыя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партый, якой блізкія ліберальныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабод чалавека, абароны прыватнай уласнасці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на раскрутцы ўласных палітыкаў, актыўным удзеле ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.

Найбольшая колькасць прыхільнікаў стварэння Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях Рэспублікі Беларусь.

Партыя свабоды і прагрэсу запаўняе пустуючую нішу ў палітычным спектры краіны — з’яўляецца першай ліберальнай партыяй у Беларусі. ПСП артыкулюе і ўмацоўвае ліберальныя ідэі ў Беларусі, краіны з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіямі. Еўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўны тэзіс у міжнароднай частцы палітычнай платформы Партыі свабоды і прагрэсу. Гэты вектар быў умацаваны набыццём партыяй у 2013 годзе статусу афiлiраванага члена Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу — галоўнай лiберальный палiтычнай сiлы Еўропы[25].

Падчас прэзiдэнцкай кампанii 2020 года ў Беларусi партыя заняла актыўна пра-дэмакратычную пазiцыю. Разам з моладдзю з «Грамадзянскага форуму» Партыя iнiцыянавала петыцыю супраць галоўнай газеты Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «СБ — Беларусь Сегодня» за абразу палiтычных пачуццяў беларусаў. Петыцыя сабрала болей за 11 000 подпiсаў, аднак Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь не знайшло ў дзеяннях газеты парушэнняў[26]. Падчас выбараў Партыя свабоды i прагрэсу заклiкала прыхiльнiкаў прагаласаваць «супраць усiх» кандыдатаў[27]. У той жа час моладзевае крыло Партыi заклiкала электарат «зрабiць альтэрнатыўны дэмакратычны выбар»[28]. Моладзевае крыло Партыi «Грамадзянскi форум» арганiзавала буйную незалежную мiсiю назiрання. На падставе назiрання на 40 акругах была зафiксавана вялiкая колькасць парушэнняў i апублiкаваны даклад. Партыя свабоды i прагрэсу асудзiла гвалт праваахоўнiкаў супраць мiрных дэманстрантаў падчас пратэстаў i заклiкала да дэмакратычных зменаў у краiне, далучыўшыся да мемарандуму асноўных апазiцыйных партый[29].

Зноскі

  1. 1 2 В либеральной нише новоселье (газета «Белорусский рынок» № 46(579), 22 — 29 ноября 2003) Архівавана 23 верасня 2015.
  2. 1 2 Партия свободы и прогресса не нужна государству (08.07.2004, БДГ Деловая газета)
  3. 1 2 Третья попытка удовлетворить Минюст (БДГ Деловая газета 31.05.2005)
  4. 1 2 Четвертый учредительный съезд Партии свободы и прогресса пройдет в апреле (БДГ Деловая газета, 23.12.2009)
  5. Устав политической Партии свободы и прогресса Архівавана 15 студзеня 2021.
  6. Программа Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
  7. Манифест Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
  8. Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў абгрунтаваным рашэньне Міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу (Радыё Свабода, 12.11.2004)
  9. «Гражданский форум» лидером избрал Сергея Воронкевича // Белорусский партизан, 19 декабря 2009 г.
  10. 1 2 О нас — История // Гражданский форум Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  11. Владимир НОВОСЯД: Живу здесь и сейчас // СБ-Беларусь Сегодня, 24.11.2001
  12. «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ Архівавана 18 кастрычніка 2016. // Tut.by, 9 мая 2001 г.
  13. «Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс // Белорусская деловая газета, 21 марта 2003 г.
  14. Будет новая газета? // Вечерний Минск, 3 мая 1999 г.
  15. О Партии Архівавана 23 студзеня 2021.
  16. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  17. У другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Belarus elections. Архівавана 15 красавіка 2009.
  18. 1 2 Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 8 мая 2019.
  19. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Архівавана 19 кастрычніка 2016.
  20. СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Архівавана 10 кастрычніка 2020.
  21. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Могилевская область Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  22. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года. Город Минск Архівавана 15 лютага 2020.
  23. 1 2 Сообщение о проведении выборов депутатов в Могилевский городской Совет депутатов 18 февраля 2018 года Архівавана 20 верасня 2021.
  24. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования на парламентских выборах в Беларуси. Могилевская область, 2019 г. Архівавана 20 верасня 2021.
  25. ALDE Member Parties
  26. Мининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня». Hrodna.life — русская версия. 2020-07-01.
  27. ПСП рекомендует голосовать против всех, демократическим силам начать консультации, а властям отказаться от насилия и начать диалог" // Партия свободы и прогресса, 31 июля 2020. Архівавана 24 лістапада 2020.
  28. За альтернативный демократический выбор! | Гражданский форум" // Гражданский форум, 5 августа 2020 г. Архівавана 5 снежня 2020.
  29. Демократическая общественность: победу одержала Светлана Тихановская, Лукашенко должен уйти // Борисовские новости. 14 августа 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2003 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Палітычныя арганізацыі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі