wd wp Пошук:

Лідзія Іванаўна Галушкіна

Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1963)[1].

Біяграфія

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2].

Творчасць

Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4]Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя(руск.) бел.» С. Танеева(руск.) бел.), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда(руск.) бел.» А. Панк’елі(руск.) бел.) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Галушкина Лидия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
  2. Галушкіна, Лідзія Іванаўна (1923—2009)
  3. Лідзія Галушкіна ў партыі Надзеі
  4. Сцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаве (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня