wd wp Пошук:

Латгальцы

Латга́льцы (па-латгальску: latgalīši, лат.: latgalieši) — народ, які пражывае ў асноўным у Латгаліі, гісторыка-культурная вобласці Латвіі. У Латвіі пражываюць 400 тыс. латгальцаў (прыкладна 20 % насельніцтва), але падлікі ўскладняюцца тым, што афіцыйна ў Латвіі няма нацыянальнасці латгальцы. Шмат латгальцаў пражывае ў Расіі, у прыватнасці ў Краснаярскім краі.

Неафіцыйны сцяг латгальцаў

Мова — латгальская (лічыцца верхнелатышскім дыялектам латышскай мовы), не мае афіцыйнага статусу, але па Законе аб мове дзяржава захоўвае і развівае латгальскую мову як культурна-гістарычную каштоўнасць. У большай часткі з іх у пашпарце запісана нацыянальнасць «латыш».

Большасць веруючых латгальцаў вызнае каталіцтва.

Латгальцы лічацца нашчадкамі латгалаў.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Народы Латвіі
Катэгорыя·Балты
Катэгорыя·Латгальская мова ў свеце
Катэгорыя·Латгалія
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта