wd wp Пошук:

Суахілі

Суахі́лі (суахілі: Kiswahili) — мова, распаўсюджаная ў Усходняй Афрыцы. Краіны: Танзанія, Кенія, Уганда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Руанда, Бурундзі, Самалі і некаторыя іншыя. Родная мова народа суахілі. Належыць да моўнай групы банту.

Саманазва

Назва kiswahili паходзіць ад множнага ліку арабскага слова sāhil ساحل: sawāhil سواحل са значэннем «узбярэжжа», выкарыстанага як прыметнік для абазначэння «жыхароў узбярэжжа». З прыстаўкай ki- слова абазначае іх мову (kiswahili — «прыбярэжная мова», «мова ўзбярэжжа»).

Распаўсюджанасць

Суахілі — адна з найбольш распаўсюджаных моў на Афрыканскім кантыненце, з’яўляецца мовай міжнацыянальных кантактаў. На ёй стала размаўляюць прадстаўнікі 39 этнічных груп. З’яўляецца роднай для 8 964 тыс. чал. (2012 г.)[1]. Агульная колькасць носьбітаў — да 25 млн чал. Суахілі з’яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай мовай у такіх краінах, як Танзанія, Кенія і Уганда. Адзіная з афрыканскіх моў стала рабочай мовай Афрыканскага саюза.

Гісторыя мовы

Фарміраванне суахілі адносіцца да перыяду інтэнсіўнага гандлю паміж народамі, якія насялялі ўсходняе ўзбярэжжа Афрыкі і астравы Занзібар, Пемба і інш. і арабскімі мараплаўцамі. Сёння ў лексіцы і граматыцы суахілі відавочны арабскі ўплыў, маштабы якога тлумачацца магутным культурным і рэлігійным уплывам арабаў. Продкі этнічных суахілі (або так званых waswahili), відаць, былі нашчадкамі арабскіх і індыйскіх перасяленцаў (галоўным чынам гандляроў) і жыхароў ўнутраных абласцей Усходняй Афрыкі з розных плямён банту. Дзве магутныя хвалі перасяленняў адносяцца адпаведна да VIIIX стст. і XVIIXIX стст., што дазваляе назваць прыблізны час узнікнення мовы.

Этнічныя суахілі ўсходнеафрыканскага ўзбярэжжа стварылі ў XIIIXIX стст. арыгінальную культуру, якая з’яўляецца сплавам мясцовых афрыканскіх традыцый і ўсходніх (перш за ўсё, араба-мусульманскіх) уплываў. Яны карысталіся пісьменнасцю на арабскай аснове. Помнікі гэтага часу (вершы, песні, гістарычныя хронікі і іншыя дакументы, самыя раннія з якіх адносяцца да XVIII ст.) адлюстроўваюць так званую старасуахілійскую мову, прадстаўленую цэлым радам дыялектных разнавіднасцей. Некаторыя ўзнікшыя ў тую эпоху варыянты суахілі цяпер разглядаюцца як самастойныя мовы, як напрыклад каморская — мова Каморскіх Астравоў у Індыйскім акіяне). Фарміраванне сучаснага агульнараспаўсюджанага стандартнага суахілі адбывалася на аснове дыялекту кіунгуджа (востраў Занзібар; занзібарскі варыянт суахілі традыцыйна лічыцца адным з найбольш «чыстых» і «правільных»).

З пашырэннем кантынентальнага гандлю суахілі паступова становіцца мовай міжэтнічных зносін. Гэтая найважнейшая сацыяльная роля суахілі яшчэ больш ўзмацнілася ў паслякаланіяльны перыяд, калі незалежныя дзяржавы Афрыкі сталі разглядаць суахілі як рэальную альтэрнатыву мовам былых метраполій (перш за ўсё, англійскай). Паспяховаму распаўсюджванню мовы суахілі спрыяе тое, што большасцю гаворачых яна ўспрымаецца як «агульнаафрыканская», але пры гэтым этнічна нейтральная мова, не звязаная ні з якой вузкай этнічнай групай; такім чынам, па меншай меры ў Танзаніі (населенай пераважна народамі банту) мове суахілі ўдалося стаць свайго роду сімвалам нацыянальнага адзінства.

Асаблівасці

Суахілі — сінтэтычная аглюцінатыўная мова. Гэта значыць, што граматычныя значэнні выражаюцца ўнутры словаформы. Акрамя таго, адной з асаблівасцей суахілі ў параўнанні з іншымі мовамі арэала з’яўляецца адсутнасць тонаў beru.

Пісьменнасць

Першапачаткова пісьменныя носьбіты суахілі выкарыстоўвалі арабскі алфавіт (старасуахілійскае пісьмо). На ім вялася дзелавая перапіска, складаліся летапісы і запісваліся пераклады з арабскіх кніг. Найбольш значны помнік старасуахілійскага пісьма — эпас «Кніга аб Іракліі» beru XVIII ст. Першы помнік датуецца 1728 годам.

У XIX ст. хрысціянскія місіянеры распрацавалі на аснове лацініцы пісьмо, якім запісваецца сучасны літаратурны суахілі.

Суадносіны арабскіх і лацінскіх літар у пісьме суахілі:

АрабскіяЛацінскія
اaa
بb p mb mp bw pw mbw mpw
تt nt
ثth?
جj nj ng ng' ny
حh
خkh h
دd nd
ذdh?
رr d nd
زz nz
سs
شsh ch
صs, sw
ض?
طt tw chw
ظz th dh dhw
ع?
غgh g ng ng'
فf fy v vy mv p
قk g ng ch sh ny
ك
لl
مm
نn
هh
وw
يy ny

Кароткі размоўнік

СуахіліБеларуская мова
NdiyoТак
HapanaНе
Sasa, mambo, jamboПрывітанне
Kwa heriДа пабачэння
PoleПрабачце
PongeziВіншую
AsanteДзякуй
Unazungumza KiswahiliВы размаўляеце на суахілі?
Unazungumza KibelarusВы размаўляеце па-беларуску?
SielewiЯ не разумею
Karibu BelarusСардэчна запрашаем у Беларусь
Jina lako ni nani?Як тваё імя?
Jina langu ni MikalajМяне завуць Мікалай
Ninatoka nchi ya BelarusЯ з Беларусі
Hakuna matataНе турбуйся
NinakupendaЯ цябе кахаю
Safari njemaПрыемнай вандроўкі

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Swahili — People Groups speaking

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Мовы з памылкай у ISO 639-3
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Танзаніі
Мовы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Руанды
Мовы Уганды
Мовы банту
Мовы Кеніі
Мовы і дыялекты паводле алфавіта