wd wp Пошук:

Туркана

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Туркана (значэнні).

Турка́на (саманазва Niturkana) — народ з групы нілотаў у Кеніі і Эфіопіі. Колькасць – 1068 тысяч чалавек[1]. Належыць да эфіопскай пераходнай расы. Размаўляюць на мове туркана.

Асноўны занятак – качавая жывёлагадоўля. Жытло робяць з сухога гною.

Сацыяльная арганізацыя – родаплемянныя групы, на чале якіх стаяць правадыры. Характэрныя мужчынскія ўзроставыя групы.

Пашыраныя шматлікія ўпрыгожанні, дзіўныя прычоскі, расфарбоўка цела вохрай. Традыцыйны напой – свежая кроў хатняй жывёлы.

Зноскі

  1. Turkana
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Кеніі
Катэгорыя·Народы Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нілоты