Дэвід Вудард (нарадз. 6 красавіка 1964 года, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік і дырыжор. На працягу 1990-х гадоў ён стварыў тэрмін «прэквіем», моўную кантамінацыю слоў «preemptive» і «requiem». Гэтым словам ён апісаў уласны будысцкі спосаб напісання музыкі, прызначанай спецыяльна для выканання падчас або незадоўга да смерці суб’екта.[5][6]
Рытуальная служба Лос-Анджэлеса, у якой Вудард працаваў дырыжорам або музычным кіраўніком, праводзіла ва ўжо не працуючым фунікулёры Палёт анёла (Angels Flight) грамадзянскі абрад у гонар ахвяры няшчаснага выпадку Леона Прапорта і яго пацярпелай ўдавы Лолы.[7][8]:125 Ён таксама кіраваў паніхідамі, прысвечанымі дзікім жывёлам, напрыклад, каліфарнійскаму бураму пелікану на абрывістым беразе пляжу, месцы падзення птушкі.[9]
Вудард таксама вядомы сваімі рэпрадукцыямі Dreamachine (Машыны сноў) — лямпы, якая выклікае лёгкія галюцынацыі і выстаўлялася ў музеях мастацтваў па ўсім свеце. У Нямеччыне і Непале ён вядомы дзякуючы сваім публікацыям у часопісе Der Freund (Сябар), сярод якіх ёсць артыкулы на тэмы міжвідавай кармы, свядомасці раслін і парагвайскага паселішчы Нуэва Германія.[10]
Вудард атрымаў адукацыю ў Новай школе сацыяльных даследаванняў (The New School for Social Research) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.[11]
У 2003 годзе Вудард быў абраны дэпутатам у Джунипер Хілс (акруга Лос-Анджэлес), штат Каліфорнія. Будучы на гэтай пасадзе, ён прапанаваў заключыць пагадненне аб пабрацімстве з мястэчкам Нуэва Германія ў Парагваі. Каб ўвасобіць у жыццё сваю ідэю, Вудард адправіўся ў былое вегетарыянска-феміністычнае паселішча-утопію і сустрэўся з яго муніцыпальным кіраўніцтвам. У выніку першага візіту ён вырашыў не ўсталёўваць з суполкай адносін, але знайшоў там цікавы аб’ект для вывучэння ў сваіх наступных працах. Ён асабліва зацікавіўся першаснымі трансгуманістычнымі ідэямі тэарэтыка-распрацоўніка Рыхарда Вагнера і Элізабэт Форстэр-Ніцшэ, якая разам са сваім мужам Бернхардам Форстэрам заснавала гэтую калонію і жыла там на працягу 1886—1889 гадоў.[11]
З 2004 па 2006 гады Вудард узначальваў шматлікія экспедыцыі ў Нуэва Германія, заручыўшыся падтрымкай віцэ-прэзідэнта ЗША Дзіка Чэйні.[13] У 2011 годзе Вудард дазволіў швейцарскаму пісьменніку-раманісту Крысціяну Крахту апублікаваць іх аб’ёмную асабістую перапіску, якая ў асноўным датычыцца паселішчы Нуэва Германія;[14]:113–138 яна выйшла ў свет у двух тамах пад штэмпелем Гановерскага ўніверсітэта Wehrhahn Verlag (Верхан Ферлаг).[15]:180–189 Выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung (Франкфурцкая ўсеагульная газета) у сваім аглядзе кнігі адзначае: «[Аўтары] сцерлі мяжу паміж жыццём і мастацтвам».[16] Выданне Der Spiegel (Люстэрка) лічыць, што першы том, Five Years (Пяць гадоў),[17] з’яўляецца «спірытуалістычнай падрыхтоўчай працай» да наступнага рамана Крахта Imperium (Імперыя).[18]
Як лічыў Эндру МакКанн, Вудард адправіўся «ў падарожжа да таго, што засталося ад таго месца, дзе нашчадкі першых пасяленцаў жылі ў радыкальна абмежаваных умовах» і натхніўся на «папулярызацыю культурнага профілю абшчыны і будаўніцтва мініятурнага Байтройтскага опернага тэатра на тым жа месцы, дзе некалі была сямейная рэзідэнцыя Элізабэт Форстэр-Ніцшэ».[19][заўв 1] На працягу апошніх гадоў Нуэва Германія стала больш ветлівым і адкрытым для наведвання месцам, дзе можна пераначаваць, паснедаць і наведаць імправізаваны гістарычны музей.
З 1989 па 2007 гады Вудард будаваў рэпрадукцыі Машыны сноў,[20][21] страбаскапічнай вынаходкі, распрацаванай Брыёнам Гайсінам і Іэнам Соммервілям. Яна ўяўляе з сябе цыліндр з медзі або паперы з прарэзамі, які круціцца вакол электрычнай лямпы. Назіранне за машынай з зачыненымі вачыма можа выклікаць псіхічныя аберацыі, якія можна параўнаць з адчуваннямі падчас наркатычнай інтаксікацыі ці снамі.[22][заўв 2]
Пасля дэманстрацыі Машыны сноў на Ports of Entry (Партах прыбыцця)[23][24] — візуальна-рэтраспектыўнай мастацкай выстаўцы Уільяма С. Бероуза 1996 года ў Музеі мастацтваў акругі Лос-Анджэлес, Вудард пасябраваў з аўтарам вынаходкі і падарыў яму на яго 83 (і апошні) дзень нараджэння «Багемскую мадэль» (вырабленую з паперы).[25][26]:23 Папярэдняя машына была прададзеная ў 2002 годзе прыватнаму калекцыянеру на аўкцыёне Sotheby’s (Сотбіс), а апошняя—аддадзена маёнткам Барроуз у часовае карыстанне і выстаўлена ў Spencer Museum of Art (музеі мастацтваў Спенсера).[27]
Дэвід Вудард на Вікісховішчы |