wd wp Пошук:

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары (англ.: University of California, Santa Barbara) — грамадскі даследчы ўніверсітэт у ЗША, адзін з 10 кампусаў Каліфарнійскага ўніверсітэта. Размешчаны ў Санта-Барбары, штат Каліфорнія на тэрыторыі ў 4,1 км² (1022 акраў), у 160 км на паўночны захад ад Лос-Анджэлеса. Заснаваны ў 1891 годзе як незалежны каледж, а ў 1944 годзе далучыўся да Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Па колькасці студэнтаў — 21685, з якіх аспірантаў — больш за 3000, знаходзіцца на 5-м месцы сярод астатніх кампусаў універсітэта. У 2006—2007 навучальным годзе ўніверсітэт выпусціў 5442 бакалаўра, 576 магістраў, і 310 дактароў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта мае пяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 32 члена Нацыянальнай акадэміі навук, 25 членаў Нацыянальнай акадэміі інжынернай справы і 25 членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. З 1995 года ўваходзіць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў.

Зноскі

  1. Annual Endowment Report(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 2 жніўня 2012.
  2. 1 2 A Campus Like No Other(англ.)  (недаступная спасылка). University of California, Santa Barbara. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2012. Праверана 30 сакавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Горад Санта-Барбара
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта