wd wp Пошук:

Канзаскі ўніверсітэт

Канзаскі ўніверсітэт (англ.: University of Kansas) — публічны даследчы ўніверсітэт ЗША, найбуйнейшы ў штаце Канзас. Кампус універсітэта размешчаны ў Лоўрэнсе (галоўны кампус), Уічыта, Оверленд-Парку і Канзас-Сіці. Універсітэт заснаваны ў 1866 годзе жыхарамі Лоўрэнса паводле статута Канзаскага Заканадаўчага сходу.

Медыцынскі цэнтр універсітэта і бальніца знаходзяцца ў Канзас-Сіці, у Оверленд-Парку — Кампус Эдвардса, ва Уічыта — Школа Медыцыны. Акрамя гэтага ён мае даследчыя цэнтры ў гарадах Парсанс і Топіка.

Канзаскі ўніверсітэт — адзін з найбуйнейшых у ЗША па колькасці студэнтаў, у 2009/2010 навучальным годзе ў кампусах ў Лоўрэнс і Оверленд-Парку навучаліся 26 826 студэнтаў і 3 178 у медыцынскім цэнтры, якіх навучалі 2 460 выкладчыкаў.

У 2010 годзе Канзаскі ўніверсітэт заняў 104-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання «U.S. News & World Report», у Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету яго пазіцыя знаходзіцца ў межах 201—300.

Зноскі

  1. 1 2 University of Kansas Profiles:University Summary, Fall Enrollment FY2010(англ.)  (PDF). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 21 красавіка 2011.
  2. University of Kansas Profiles:Faculty and Staff FY2010(англ.)  (PDF). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 21 красавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1866 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Канзаса
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта