wd wp Пошук:

Швейцарская нацыянальная бібліятэка

Швейцарская нацыянальная бібліятэка (ням.: Schweizerische Nationalbibliothek, фр.: Bibliothèque Nationale Suisse, італ.: Biblioteca Nazionale Svizzera, рэтарам.: Biblioteca naziunala svizra) — бібліятэка размешчаная ў Берне, Швейцарыя і ўваходзіць у склад федэральнага ўпраўлення па справах культуры, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца Федэральнаму дэпартаменту ўнутраных спраў. [5]

Гісторыя

Датай заснавання бібліятэкі лічыцца 1894 год, у якім быў распрацаваны федэральнай указ пра стварэнне Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі, зацверджаны Сенатам і Нацыянальным саветам. А ў 1895 годзе бібліятэка ўжо пачынае сваю дзейнасць. [6] Першае памяшканне бібліятэкі было памерам з чатырохпакаёвую кватэру і не мела электрычнага асвятлення. У 1899 годзе бібліятэка пераязджае ў новае больш прасторнае памяшканне ў будынку федэральнага архіва, што дазваляе ёй адкрыць свой архіў для грамадскасці. [6] У 1901 годзе з’явіўся першы бібліяграфічны бюлетэнь Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. У сучасным выглядзе бібліятэка з’явілася ў 1931 годзе, калі пераехала ў новы будынак у якім і знаходзіцца і цяпер. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1928 годзе па праекце архітэктараў Хошэтлера, Каўфмана і Эшгера. [7]

Кіраўніцтва

Дырэктарам бібліятэкі з 1 красавіка 2005 года па цяперашні час з’яўляецца Мары-Крысцін Дафі. Мары-Крысцін мае навуковую ступень ў вобласці гуманітарных навук. Яна працуе ў швейцарскай нацыянальнай бібліятэцы з 1991 года і за час працы знаходзілася на некалькіх кіруючых пасадах, у тым ліку і ў якасці намесніка дырэктара з 2003 года па сакавік 2005 года. [4]

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.museen-bern.ch/fr/institutions/ Праверана 21 лютага 2020.
  2. Swiss GLAM Inventory, 16 September 2016 — 2016.
  3. https://www.nb.admin.ch/snl/de/home/ueber-uns/geschichte.html
  4. 1 2 Die Direktorin. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Дырэктар.
  5. Organisation. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Арганізацыя.
  6. 1 2 Geschichte der Bibliothek. Архівавана 31 жніўня 2012. Артыкул з афіцыйнага сайта Швейцарскай нацыянальнай бібліятэкі. Гісторыя.
  7. Швейцарская Нацыянальная бібліятэка. Архівавана 6 кастрычніка 2014. Артыкул з сайта architekture.info

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бібліятэкі Швейцарыі
Катэгорыя·Культура Швейцарыі
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі