wd wp Пошук:

Мія Арбатава

Мія Арбатава (іўр.: מיה ארבטובה; 4 сакавіка 1911, Дрыбін Чавускага павета Магілёўскай губерні — 22 сакавіка 1990, Тэль-Авіў) — ізраільская балерына і выкладчык класічнага балета.

Біяграфія

Гіршвальд Мая Вульфаўна была малодшай дачкой Вульфа Меіравіча Гіршвальда и Цылі Шмульян. Бацька — вучоны-хімік, сіянісцкі дзеяч, валодаў бібліятэкай у Дрыбіне[2]. У 1925 годзе Арбатава з бацькамі пераехала ў Латвію. У Рызе паступіла ў школу класічнага балета, дзе займалася ў вядомых педагогаў пецярбургскай балетнай школы В. Фёдаравай і А. Фокінай. Праз год была прынята ў трупу Латвійскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, а праз два гады стала салісткай Тэатра оперы і балета Адэсы.

У 1936 годзе пасля паспяховых гастроляў у Лондане і ў ЗША яна пасялілася ў Тэль-Авіве. У 1938 годзе выйшла замуж за акцёра і спевака Ёсэфа Голанда (1908—1973); разам яны стварылі сатырычны тэатр-кабарэ «Аф-ал-пі» («Насуперак»), а пазней музычныя тэатры «Лі-ла-ла» і «До-рэ-мі», дзе Арбатава была танцоўшчыцай і харэографам. У 1940 годзе Арбатава стала прыма-балерынай і харэографам у тэль-авіўскім «Опера Амаміт» («Народная опера»).

У 1943 годзе адкрыла ў Тэль-Авіве балетную студыю, выгадавала тры пакаленні ізраільскіх артыстаў балета, сярод якіх было нямала салістаў, якія выступалі з вядучымі балетнымі трупамі свету. Выкладанне ў студыі Арбатавай вялося на аснове традыцый рускага класічнага балета.

У якасці суддзі і ганаровага госця Арбатава не раз прымала ўдзел у розных міжнародных балетных конкурсах.

Узнагароды

У 1985 за ўнёсак у развіццё мастацтва балета ў Ізраілі М. Арбатавай было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Тэль-Авіва.

Памяць

У 1990 годзе вучні М. Арбатавай заснавалі ў Ізраілі стыпендыю для маладых артыстаў балета і міжнародны конкурс яе імя.

Літаратура

Зноскі

  1. Mia Arbatova // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ізраілі
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбіне
Катэгорыя·Балетныя педагогі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу