wd wp Пошук:

Масты

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Масты, значэнні.

Масты́[2] (афіц. транс.: Masty) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зэльвянка. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 15 770 чал. (2019)[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1486 годзе як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1561 годзе тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 года валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 гадоў каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 года тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета.

У Першую сусветную вайну акупаваны германскімі войскамі, якія знаходзіліся тут да канца 1918 года. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. 14 лютага 1919 года ў Мастах адбыліся сутыкненні паміж польскімі і бальшавіцкімі ўзброенымі фарміраваннямі, некаторымі гісторыкамі гэтыя падзеі апісваюцца як пачатак Польска-савецкай вайны[4] (1919—1921).

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Масты ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 года гарадскі пасёлак, з 1955 года — горад.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У наваколлях горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».

Славутасці

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. dzieje.pl
  5. 1 2 3 4 Беларусь, 1995
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты (горад)
Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных