wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2012

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 (англ.: Welsh Open 2012, таксама вядомы як 888真人 Welsh Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 19 лютага 2012 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 21-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Кампанія 888真人 упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на свяім шляху да тытула Марка Дэвіса (4:0), леташняга пераможцу Джона Хігінса (4:3), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (5:4), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:2) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 24-гадовы кітаец выйграў свой восьмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы прафесійны турнір з студзеня 2011 года (пасля перамогі на Мастэрс) і першы рэйтынгавы — больш чым за 2 гады (у снежні 2009 года ён перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі).

Прызавыя грошы

У 2012 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія 888真人. Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £201,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £30,000

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£30,000
Фіналіст
£15,000
Паўфіналісты
£7,500
Чвэрцьфіналісты
£5,600
1/8 фіналу
£4,000
1/16 фіналу
£2,500
1/24 фіналу
£1,600
1/32 фіналу
£1,250
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£1,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£201,500

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1   Джон Хігінс 4  
41   Лян Вэньбо 1  
  1   Джон Хігінс 3  
  9   Дзін Цзюньхуэй 4  
9   Дзін Цзюньхуэй 4
17   Марк Дэвіс 0  
  9   Дзін Цзюньхуэй 5  
  15   Стывен Лі 4  
15   Стывен Лі 4  
35   Майкл Холт 1  
  15   Стывен Лі 4
  27   Том Форд 1  
7   Грэм Дот 2
27   Том Форд 4  
  9   Дзін Цзюньхуэй 6  
  6   Шон Мёрфі 2  
6   Шон Мёрфі 4  
53   Марк Джойс 2  
  6   Шон Мёрфі 4
  43   Стыў Дэвіс 0  
11   Алістэр Картэр 3
43   Стыў Дэвіс 4  
  6   Шон Мёрфі 5
  10   Марк Ален 4  
10   Марк Ален 4  
33   Кен Доэрці 0  
  10   Марк Ален 4
  20   Стывен Хендры 0  
4   Ніл Робертсан 1
20   Стывен Хендры 4  
9   Дзін Цзюньхуэй 9
2   Марк Сэлбі 6
3   Марк Уільямс 4  
66   Эндзі Хікс 3  
  3   Марк Уільямс 1  
  16   Роні О'Саліван 4  
16   Роні О'Саліван 4
24   Марка Фу 1  
  16   Роні О'Саліван 5  
  5   Джад Трамп 3  
14   Сцюарт Бінэм 4  
30   Марк Кінг 2  
  14   Сцюарт Бінэм 1
  5   Джад Трамп 4  
5   Джад Трамп 4
31   Фергал О'Браен 0  
  16   Роні О'Саліван 2
  2   Марк Сэлбі 6  
8   Стывен Магуайр 4  
87   Адам Уічэрд 2  
  8   Стывен Магуайр 4
  13   Мэцью Стывенс 2  
13   Мэцью Стывенс 4
23   Бары Хокінс 3  
  8   Стывен Магуайр 3
  2   Марк Сэлбі 5  
12   Мартын Гоўлд 4  
29   Пітэр Эбдан 2  
  12   Мартын Гоўлд 1
  2   Марк Сэлбі 4  
2   Марк Сэлбі 4
81   Сэм Бэйрд 3  

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.
Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 19 лютага 2012.
Дзін Цзюньхуэй (9)
Кітай
9:6 Марк Сэлбі (2)
Англія
Дзённая сесія: 1–136 (103), 71–8 (64), 0–124 (124), 64-61, 66–40, 90–0 (90), 0–91 (66), 64–29 (51)
Вячэрняя сесія: 14–80 (73), 84–2 (83), 34–91 (91), 124–3 (124), 130–0 (130), 0–145 (145), 74–11
130 Найвышэйшая серыя 145
2 Соценныя серыі 3
6 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 2011/2012
Катэгорыя·Люты 2012 года
Катэгорыя·2012 год у Ньюпарце
Катэгорыя·Снукерныя турніры ва Уэльсе
Катэгорыя·Спорт ва Уэльсе ў 2012 годзе
Катэгорыя·2012 год у снукеры