wd wp Пошук:

Дараманскае мастацтва і архітэктура

Барысаглебская (Каложская) царква. Дараманскі перыяд. 2 пал. XII ст., г. Гродна.

Дараманскае мастацтва і архітэктура (дараманскі перыяд) — перыяд у еўрапейскім мастацтве, калі адбываўся пераход ад Позняй антычнасці да раманскага стылю. Пачатак гэтага перыяду вызначаецца альбо ад з’яўлення франкскага каралеўства Меравінгаў каля 500 года н. э., альбо ад Каралінгскага адраджэння ў канцы VIII стагоддзя, а завяршэнне звязана з паступовым узнікненнем раманскага стылю з XI стагоддзя.

Тэрмін «дараманскае мастацтва» пераважна выкарыстоўваецца для архітэктуры і манументальнай скульптуры, але адносіцца і да іншых відаў мастацтва таго перыяду.

Асноўнай тэмай на працягу гэтага перыяду быў працэс змешвання і паглынання класічных міжземнаморскіх і хрысціянскіх формаў з германскімі, стварэнне на іх аснове новых цікавых формаў, што ў выніку прывяло да пачатку перыяду раманскага мастацтва ў XI стагоддзі. У прыватнасці, у будаўніцтве цэркваў з’явілася шмат новых формаў, якія ў перыяд раманікі і готыкі сталі стандартам, напрыклад клуатр, два віды сяродкрыжжа, вестверк, царкоўныя вежы.

На лініі развіцця сярэднявечнага мастацтва дараманскаму мастацтву папярэднічала мастацтва перыяду міграцый «варварскіх» народаў: гіберна-саксонскае(укр.) бел. Брытанскіх астравоў і пераважна меравингскае мастацтва(руск.) бел. кантынентальнай Еўропы.

Гісторыя

Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (Копчаны), Славакія, IX ст.

На большай частцы Еўропы рымская архітэктурная традыцыя(руск.) бел. перажыла распад імперыі. Меравінгі (франкі) працягвалі будаваць вялікія каменныя будынкі накшталт манастыроў і палацаў.

Аб’яднанне Франкскага каралеўства Хлодвігам (465—511) і яго пераемнікамі спарадзіла патрэбу ў будаўніцтве цэркваў, асабліва манастырскіх, паколькі яны станавіліся слупамі меравінгскай царквы. На поўдзень ад Луары ўжо існавала дзвесце манастыроў, калі ірландскі місіянер Святы Калумбан прыбыў у кантынентальную Еўропу ў 585 годзе, а ўсяго праз 100 гадоў толькі ў імперыі Меравінгаў іх было звыш чатырохсот[1]. Будаўнічыя планы пераважна вынікалі з традыцыі рымскіх базілік.

Па археалагічных знаходках было рэканструявана шмат планаў меравінгскіх будынкаў. У «Гісторыі Франкаў» епіскапа Грыгорыя Турскага прыведзена апісанне базілікі Святога Марціна, якая была пабудавана ў Туры Святым Перпетусам(англ.) бел. (епіскап у 460—490) у пачатку дараманскага перыяду і на той час на мяжы тэрыторыі франкаў. Гэта апісанне дае падставы шкадаваць аб страце гэтага будынка як адной з самых прыгожых меравінгскіх цэркваў, якая па яго апісанню мела 120 мармуровых калон, вежы з усходу і некалькі мазаік: «Базіліка Святога Марціна мела вертыкальны ўпор і камбінацыю блокаў, якія стваралі складаную ўнутраную прастору і, адпаведна, багаты знешні сілуэт, якія павінны былі стаць выдатнымі прыкладамі раманскага мастацтва»[2].

Каралінгская зала і базіліка ў Лоршскім абацтве, IX ст.

Меравінгаў у 752 годзе змянілі Каралінгі, што спрыяла развіццю Каралінгскай архітэктуры ў 780—900 гадах і Атонскай архітэктуры ў Свяшчэннай Рымскай імперыі з сярэдзіны 10-га да сярэдзіны 11-га стагоддзя. Гэтыя паслядоўныя дынастыі франкскіх ўнеслі значны ўклад у раманскую архітэктуру.

Імперскія стылі

Каралінгскае мастацтва

Вобраз Св. Марка з Евангелля Эбона, прыклад каралінгскіх ілюстрацый

Каралінгскае мастацтва ахоплівае перыяд у прыкладна 120 гадоў паміж 780 і 900 гадамі, час праўлення Карла Вялікага і яго прамых нашчадкаў, вядомы як Каралінгскае адраджэнне. Хоць яно доўжылася кароткі перыяд, але было вельмі ўплывовым, упершыню злучыўшы класічныя формы старажытнарымскага мастацтва з інавацыйнымі новымі формамі, як, напрыклад, натуралістычныя контурныя малюнкі фігур. Каралінгскія храмы былі пераважна базілікамі, як і раннехрысціянскія храмы Рыма, і, як правіла, мелі вестверкі, якія лічацца папярэднікамі заходніх фасадаў сярэднявечных сабораў. Арыгінальны вестверк захаваўся да нашага часу ў абацтве Корвей(руск.) бел., пабудаваным у 885 годзе.

Пасля даволі хаатычнага перыяду пасля Каралінгаў, новая Саксонская дынастыя аднавіла імперскае мастацтва прыкладна з 950 года, працягваючы і развіваючы гэты стыль у новым атонскім мастацтве(укр.) бел..

Атонскае мастацтва

Атонская Царква Святога Міхаіла (Гільдэсгайм)(руск.) бел.

Асноўныя артыкулы: Атонскае мастацтва і Атонская архітэктура Германскае дараманскае мастацтва на працягу перыяду ў 120 гадоў паміж 936 і 1056 гадамі называецца атонскім мастацтвам па імені трох саксонскіх імператараў Атонаў (Атон I, Атон II, Атон III), якія кіравалі Свяшчэннай Рымскай імперыяй з 936 да 1001 года. Будынкі і аб’екты мастацтва, якія ствараліся ў гэты час, спалучалі традыцыі Позняй Антычнасці, Каралінгаў і Візантыі.

Шмат аб’ектаў атонскага мастацтва паказвалі жаданне дынастыі ўсталяваць візуальную сувязь з хрысціянскімі кіраўнікамі Позняй Антычнасці, такімі як Канстанцін, Тэадорых і Юстыніян, і з іх папярэднікамі з дынастыі Каралінгаў, асабліва з Карлам Вялікім.

Атонскія манастыры стваралі выдатныя ілюмінаваныя манускрыпты, карыстаючыся заступніцтвам імператараў і епіскапаў.

Рэгіянальныя стылі

Англія

Асноўныя артыкулы: Англасаксонскае мастацтва і Англасаксонская архітэктура

Бенедыкцыянал св. Этэльвольда, англасаксонскі ілюмінаваны манускрыпт

Англасаксонскае мастацтва ахоплівае перыяд ад караля Альфрэда (885), калі пачалося аднаўленне англійскай культуры пасля спынення набегаў вікінгаў, да пачатку XII стагоддзя, калі распаўсюдзілася раманскае мастацтва(руск.) бел.. Да яго існавала гіберна-саксонскае астраўное мастацтва(укр.) бел., якое было вынікам змяшэння англасаксонскіх і кельцкіх тэхнік і матываў, што пераважна заняпалі ў Ірландыі і Англіі з пачаткам набегаў вікінгаў. Англасаксонскае мастацтва сёння ў асноўным вядома сваімі ілюмінаванымі манускрыптамі і працай па метале (ўпрыгажэнні і прадметы ўжытку).

Беларусь

Спаса-Праабражэнская царква. Полацк, Віцебская вобл.

Асноўны артыкул: Полацкая школа дойлідства Асноўны артыкул: Гродзенская школа дойлідства На беларускіх землях у дараманскі перыяд склаліся ўласныя школы дойлідства ў Полацкім і Гродзенскім княствах (XI — XII стагоддзі). З архітэктуры гэтага перыяду да нашага часу захаваліся Полацкі Сафійскі сабор (XI — XII ст., у XVIII ст. перабудаваны ў стылі барока), Полацкая Спаса-Праабражэнская і Гродзенская Барысаглебская цэрквы (XII ст.).

Раманская архітэктура распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі ў XIII ст.

Іспанія і Партугалія

Асноўны артыкул: Іспанскае мастацтва і архітэктура Першым стылем дараманскага мастацтва ў Іспаніі і Партугаліі было вестгоцкае мастацтва, якое прыўнесла аркі ў форме падковы да больш позняй арабскай архітэктуры Аль-Андалус і стварала ўпрыгажэнні.

Пасля ўварвання арабаў на паўвостраў, дараманскае мастацтва спачатку было абмежавана межамі каралеўства Астурыя, адзінага хрысціянскага каралеўства на паўвостраве, мастацтва якога мела характэрныя прыкметы (гл. астурыйскае мастацтва(катал.) бел.). Масарабы, хрысціяне, якія жылі на тэрыторыі маўраў у Аль-Андалусе, стварылі ўласны архітэктурны стыль і стыль ілюмінавання манускрыптаў, — масарабскае мастацтва(ісп.) бел..

Лепш за ўсё захаваным манументам вестготаў у Партугаліі з’яўляецца Капліца Святога Фрутуоза(англ.) бел. ў горадзе Брага.

Італія

Асноўныя артыкулы: Раманскае мастацтва Лангабардаў і Араба-нарманскі стыль У Паўднёвай Італіі адбывалася змешванне візантыйскай, арабскай і нарманскай культур, а на поўначы Італіі пераважна дамінавала культура Каралінгаў. Сіцылійскія нарманы заказвалі аздабленне сваіх цэркваў у візантыйскіх майстэрняў, што відаць, напрыклад, у кафедральных саборах Манрэале(руск.) бел. і Чэфалу(руск.) бел., дзе захаваліся поўныя іканаграфічныя праграмы мазаікі. У гэты перыяд былі створаны шэраг важных фрэсак і ілюмінаваных манускрыптаў.

Францыя

Пасля падзення імперыі Каралінгаў, Францыя падзялілася на шэраг феадальных правінцый. Пры адсутнасці імперскага заступніцтва, французскае мастацтва XXI стагоддзяў лакалізавалася вакол буйных манастыроў і не мела складанасці і вытанчанасці прыдворнага стылю.

Шматлікія рэгіянальныя стылі развіліся ў залежнасці ад таго, якія ілюмінаваныя каралінгскія манускрыпты былі ім даступныя (для натхнення і капіявання), і наяўнасці вандравальных мастакоў. Манастыра Святога Бертэна(англ.) бел. ў Сент-Амеры(руск.) бел. стаў важным цэнтрам падчас абата Адберта (986—1007); у гэты час быў створаны новы стыль на аснове англасаксонскіх і каралінгскіх формаў. Размешчанае непадалёк абацтва Святога Ведаста таксама стварыла шэраг работ. У паўднёва-заходняй Францыі ў абацтве Святога Марцыяла ў Ліможы, а таксама ў Альбі, Фіжаку(руск.) бел. і Сен-Севэ-дэ-Рустане(руск.) бел. ў Гасконі каля 1000 года быў створаны цэлы шэраг ілюмінаваных манускрыптаў. У Парыжы свой стыль мела абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ.

Харватыя

Асноўны артыкул: Харвацкае дараманскае мастацтва і архітэктура

Царква Святога Доната ў Задары, IX стагоддзе.

У VII стагоддзі харваты, з іншымі славянамі і аварамі, прыйшлі з Паўночнай Еўропы, рэгіёна, дзе жывуць цяпер. Першыя харвацкія храмы былі пабудаваныя як каралеўскія святыні, а ўплыў старажытнарымскага мастацтва быў самы вялікі ў Далмацыі, якая была найбольш урбанізаванай. Паступова гэты рымскі ўплыў быў адкінуты, і з’явіліся пэўныя спрашчэнні і змены атрыманых у спадчыну формаў і нават былі створаны арыгінальныя будынкі.

Усе будынкі (тузін вялікіх і сотні маленькіх) былі пабудаваныя з груба абчасанага каменя і пакрытыя звонку тоўстым пластом вапняковага «футра». Вялікія цэрквы былі падоўжаныя, з адным ці трыма нефамі, напрыклад, як у Царкве Святога Спаса(харв.) бел. ля вытока ракі Цэціны(руск.) бел., пабудаванай у IX стагоддзі, або Царкве Святога Крыжа(руск.) бел. ў Ніне. Найбуйнейшая царква з IX стагоддзя прысвечана Святому Донату ў Задары.

Алтарныя агароджа і вокны тых цэркваў былі моцна арнаментаваныя з неглыбокім празрыстым падобным на стужку арнаментам, які мае назву спляцення(харв.) бел. (харв.: pleter азначае «аплётка», «зарастанне пустазеллем»), паколькі стужкі пераплятаюцца паміж сабой. Матывы гэтых рэльефаў былі ўзяты са старажытнарымскага мастацтва; акрамя гэтага арнаменту, часам з’яўляліся фігуры з Бібліі, якія, аднак, даволі хутка выйшлі з ужытку. Тое ж здарылася і з надпісамі на глаголіцы — даволі хутка яны былі замешчаныя лацінскай мовай на алтарнай агароджы і архітравах старахарвацкіх цэркваў.

Значныя помнікі дараманскай архітэктуры

Архітэктура вестготаў і остготаў

Асноўны артыкул: Архітэктура і мастацтва вестготаў

Меравінгская архітэктура

Лангабарды (да 774)

Зноскі

  1. Barbarian Art (англ.)
  2. V. I. Atroshenko and Judith Collins, The Origins of the Romanesque (Lund Humphries, London) 1985, p. 48. ISBN 0-85331-487-X

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гісторыя мастацтва
Катэгорыя·Сярэдневяковае мастацтва
Катэгорыя·Раманская архітэктура
Катэгорыя·Гісторыя архітэктуры
Катэгорыя·Заходняя культура