wd wp Пошук:

Грыгорый Турскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Грыгорый. Грыго́рый Ту́рскі (лац.: Gregorius Turonensis, фр.: Grégoire de Tours, сапр. Георгій Фларэнцый (лац.: Georgius Florentius); 30.11.538 ці 539, г. Клермон-Феран, Францыя — 594 ці 595) — французскі храніст. Празваны бацькам французскай гісторыі. Епіскап Тура з 573 года, уплывовая духоўная асоба дзяржавы Меравінгаў.

Аўтар «Гісторыі франкаў» (Historia Francorum; на лацінскай мове, у 10 кнігах), галоўнай крыніцы палітычнай гісторыі Франкскай дзяржавы 5—6 ст., а таксама некалькіх дагматычных і агіяграфічных твораў.

Біяграфія

Георгій Фларэнцый паходзіў з знатнай гала-рымскай сям’і з сенатарскай арыстакратыі Аверні. Многія прадстаўнікі яго сям’і былі епіскапамі ў Туры і шэрагу іншых епархій. Быў клапатліва выгадаваны Галам (фр.), епіскапам клермонскім.

Па жаданні меравінгскага манарха Грыгорый атрымаў у 573 годзе сан епіскапа турскага. Цырымонію інтранізацыі, якая адбылася 24 жніўня ў Мецы, правёў у прысутнасці караля Аўстразіі Сігіберта I і яго жонкі Брунгільды епіскап рэймскі Эгідзій. Нягледзячы на варожа настроенае да яго насельніцтва горада, узвядзенне Грыгорыя ў сан адбылося па-за сценамі Тура, што супярэчыла хрысціянскім прынцыпам прызначэння епіскапа.

Ён карыстаўся вялікай пашанай у франкскіх каралёў Зігберта, Гунтрама і Хільдэберта II і энергічна абараняў інтарэсы свайго епіскапства супраць Хільперыка I і Фрэдэгонды. Грыгорый памёр у 594 годзе, ушанаваны народам як цудатворац і святы.

Зноскі

  1. http://books.google.com/books/about/The_History_of_the_Franks.html?id=4Lx-M2RHGgoC
  2. http://saints.sqpn.com/tag/bishop-of-tours-france/
  3. http://www.romanitas.ru/eng/BRITISH.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Епіскапы турскія
Катэгорыя·Тур (горад)
Катэгорыя·Памерлі ў 594 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клермон-Феране
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Епіскапы
Катэгорыя·Святыя Францыі
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 538 годзе
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Святыя перыяду Меравінгаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храністы